Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Цар і слані

Цар і сакол Цар і слані
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Царь и слоны
Пераклад: Макар Краўцоў
Ад чаго ліха на сьвеце

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦАР і СЛАНІ.

Адзін індыйскі Цар загадаў сабраць усіх сьляпых і, калі яны прыйшлі, загадаў ім паказаць свае Слані. Сьляпыя пайшлі ў стайню і пачалі мацаць Слані. Адзін абмацаў нагу, другі — хвост, трэці — рэпіцу[1], чацьвёрты — жывот, пяты — хрыбет, шосты — вушы, сёмы — клыкі, восьмы — нос. Пасьля Цар паклікаў сьляпых да сябе і спытаўся: „Якія-ж мае Слані?“ Адзін сьляпы сказаў: Слані твае падобныя да стаўпоў, — гэты сьляпы мацаў ногі; другі сьляпы сказаў: яны падобныя да венікаў: — гэты мацаў хвост, трэці сказаў: яны падобны да сукоў, — гэты мацаў рэпіцу; той, што мацаў жывот, сказаў: Слані падобны да гурбы зямлі; той, што мацаў бакі, сказаў: яны падобны да сьцяны; той, што мацаў хрыбёт, сказаў: яны падобны да ўзгорку; той, што мацаў вушы сказаў: яны падобны да хустаў; той, што мацаў галаву, сказаў: яны падобны да ступы; той, што мацаў клыкі, сказаў: яны падобны да рагоў; той, што мацаў нос, сказаў: яны падобны да тоўстае вяроўкі.

І ўсе сьляпыя началі спрачацца і сварыцца.

  1. Рэпіца — тая часьць хваста, дзе на ім ёсьць мяса.