Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Шакаль і слонь

Сакол і пятух Шакаль і слонь
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Шакалы и слон
Пераклад: Макар Краўцоў
Чапля, рыбы і рак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШАКАЛЬ і СЛОНЬ.

Шакалі паелі ўсю падліну ў лесе і ім ня было ўжо чаго есьці. Вось стары Шакаль і прыдумаў, як ім пракарміцца. Пайшоў ён да Сланя і кажа:

„Быў у нас цар, ды спанеў: загадаў нам рабіць гэткія справы, якіх нельга выпаўніць; хочам мы іншага цара выбраць, — і паслаў мяне наш народ прасіць цябе за цара. У нас жыцьцё добрае, — што загадаеш, усё мы будзем рабіць і шанаваць цябе ўва ўсім будзем. Хадзем у нашае царства“.

Слонь згадзіўся і пайшоў за Шакалем. Шакаль прывёў яго ў балота. Калі Слонь заграз, Шакаль і кажа:

„Цяпер загадвай: што загадаеш, тое і будзем рабіць.“

Слонь сказаў:

„Я загадваю выцягнуць мяне адсюль.“

Шакаль зарагатаў і кажа:

„Хапайся носам мне за хвост, — зараз-жа выцягну.“

Слонь кажа:

„Хіба-ж можна мяне хвастом выцягнуць.“

А Шакаль і кажа:

„Дык нашто-ж ты загадваеш, чаго нельга зрабіць? Мы першага цара за тое прагналі, што ён загадваў тое, чаго нельга зрабіць.“

Калі Слонь здох у балоце, дык Шакалі прыйшлі і зьелі яго.