Жалейка (1908)/Беларускай Выдаўницкай Суполцэ «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ»

«Нашэй Доли» (Першай беларускай газэце) Беларускай Выдаўницкай Суполцэ «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Атплата кахання
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларускай выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларускай Выдаўницкай Суполцэ,

„Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ“.

Прывет вам, прывет з найцямнейшай старонки,
Ат брацеў, ат сйостраў загнаных сваих,
Шлю радасци поўны, шлю с песняю звонкай:
Витайце, сяўцы нам збажынак таких!
Мяцелицы нашу айчызну зглушыли;
Найлепшых авечак уносяць звяры;
Жыццйо тут зацихшы, як сон у магили:
Тут цйомна, не знаци ни дня, ни зары.
Тут крыўды нешчасных галосяць а мшчэнни;
Для духа и цела бракуе тут хлеба
А мора слйоз вечных, гэй, вечных цярпенняў,
Пажараў—сто сонцаў, каб высушыць, трэба!
Хоць силаў гартоўных не стаць тут няможэ:
Их голад, и холад, и кнут гартаваў;
Но сон их, ах! крэпки, хто смелы стрывожэ:
Сябе хто б таким усясильным назваў?…
Вы зоркаю яснай над гэт’кай зямлйою
Усходзице сцежки цямнот асветляць;
Выходзице с светлага знання сяўбою,
Вы хочэце ўспйоных будзиць, паднимаць.
О, каб жэ цяпер вы, яснеючы зоркай,
Мил’йонами сонцаў зардзели для нас!
И гэтые сонцы, ды ў нашы ваконцы
Унесли с сабою шчасливасци час.
Нас восем мил’йонау!—эх! би нам паклоны,
Чужник ўсяк, прылипшый да нашай зямли!
Нас восем мил’йонаў… зличы хто, шалйоны!
А гора чамуж мы й кайдан не змагли?!
Но досьць нарэкаць, як кались за прыгону!
Жычэння да вас лепш адно йшчэ ляци:
Каб гэтые восем и с чымсь милийонаў
Ўсе ў вашэй Суполцэ сябрами были.
Гэй, дзивы над дзивы, мкне гоман грамливы!
Глядзице, ўстае беларуски народ;
Айчызну будуе на борах, на нивах.
Што гэта?—то йдзеи, то праўды прыход.