Эй, восень, восень,
Скуль ты ўзялася?
Песняй неўдалай
Так разлеглася?
Хоць адным шчасце
Восень прыносиш,
Для других жут
Горам галосиш
Для адных ясна,
Цяпла навеиш, Линуць багаццем
Не пажалеиш.
Збожэм насыплеш
Поўна аруды,
Будзе, эй будзе
Золата груды.
Дзикаж ты бьешся,
Восень а шыбы
Беднай мужыцкай
Хатки—сялибы.
Хатка старая
Стогне, трасецца,
Туж, туж бязсильна
Рухне, здаецца.
Бедные людцы
Крыюцца ў хатцы,
Страшна йим, страшна,
С холадам знацца.
Дзеци худые
Туляцца к печи:
Босые ноги,
Голые плечы.
Да йих палезла
Нитки сукаци
Ў зрэбнай спадницы
Хворая маци.
Ўсеўся на лаве
Згорблены бацька.
И ўвесь аддаўся
Думцэ бедацкай.
Вот нибы восень,
Думае гэтак, А тут нима, бач,
Хлеба у дзетак.
Цэлая лета
Биўся, не жарты,
Ну и труды ўсе
Што были варты?
Хоць шнур вузеньки
Не дасць шмат хлеба,
Ды чынш вялики
Выбраци трэба.
С поля сабраў вот
Коп пяць безмала,
Як змалациўжэ
Воласць забрала.
Ну асталося
Ат чыншу нешта,
Бач! магазынник
Вывалак рэшта.
Вот и жыви тут,
И будзь шчасливы,
И будзь багаты
Восеняй з нивы.—
Холад у хаце,
Голад у хаце
Ба, и скацинцэ
Корму не хваце.
Кепска, эй, кепска!
Жыци ў няволи,
Горш яшчэ жыци,
Як нима доли.
Гэт’кие думки
Мучаць старога, Бедны, гаротны,
Шкода такога.
Каля хацинкиж
Вецер заводзе,
Знай ты, нешчасны,
Стужа надходзе.
Знай ты, нешчасны,
Знай ты, убоги,
Будзеш марозиць
Руки и ноги.
Да места возик
Дроў будзеш везци,
Сивер табою
Будзе ўсйо трэсци.
Будзеш калеци
Ночкай у поли,
Каб здабыць дзеткам
Хлеба, круп, соли.
Лоб счырванее
Плечы спацеюць,
Ноги у лапцях
Акачанеюць,
Будзеш ты сеяць
Слйозы па полю,
Дый праклинаци
Горкую долю,
И змучан гэтак
Працай, марозам,
Знайдзеш магилу
Недзе пад возам.
|