Жалейка (1908)/С песняў аб вясне

Весна С песняў аб вясне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень аб вясьне (Сьвяціла сонца, птушкі пелі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С песьняў аб вясне.

Свяцило сонцэ, птушки пели,
Была вясна ўжо дзьве нядзели;—
Гняздо клаў бусял-клякотун;
Лясы ўжо пукацца хацели
И песьни весела шумели;
Шукаў ахвяр сваих каршун.
Но вот збирацца стали хмары,
Круки пасели на папары,
Запеў а по́лудни пявун,
И сивер с поўночи павеяў,
Снегами ўсю зямлю абсеяў;
Азябшых птушэк бьець каршун.
И будзе так са дзве нядзели:—
Имша зацихне у касцели,
Замоўкне бусял-клякатун;—
Аж зноў устане из пасцели
Цяпло и свет сабой засцеле,—
Загине з выстралу каршун…

* * *

Засвяцило цяпло бляском радосци яснай,
Разбудзило ўвесь свет ад зимоваго сну:—
Эх, напрасна вихор енчэ ў плоце, напрасна:—
Видзим светласць кругом, вядзим сонцэ—вясну!
Як з вадзицы свянцонай нячистая сила,
Паляцели растаўшы и снег и мароз;—
Вясна холад змагла, вясна свет ажывила,
З вясной меней на свеце и смутку и слйоз!
Ва ўсих шчасьця на твары вясйолкой гуляе,
Захэнцае да працы, да праўды святой,
Невясйолыя думы и сны разганяе,—
Аж так хочэцца жыць усяею душой!
Аж так хочэцца жыць и святую надзею
Калыхаць у душы, думку снець аб адном:
Што вясна нашэ горэ, як снег и завею,
Пахавае ў рацэ, спале сонца агнйом!…