Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/Каля акна ў вастрозе

У зімні вечар Каля акна ў вастрозе
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Перад дарогаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каля акна ў астрозе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЛЯ АКНА Ў ВАСТРОЗЕ

Высока, высока ў вастрозе акно,
І крэпка жалезам абіта яно!

А глянеш за горад — і вочы гараць,
Ад далі шырокай іх трудна адняць.

Ня выказаць, брацьці, як воля міла
І журба якая на душу лягла

Па вольнаму жыцьці, па шыры палёў,
Па роднаму шуму зялёных лясоў!

Эх, меў-бы я крыльле, свабодна-б махнуў
І поўнымі-б грудзьмі я волю ўдыхнуў,

І там-бы на момант душою спачыў,
І слаўную-б песьню аб волі злажыў.

Ды крэпкі аковы, а крыльляў няма
І сэрца мне душыць, як камень, турма.

1910 г.