Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Два каханні

Мяцеліца Два каханні
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Казка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Два каханьні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Два каханні.


У аднэй Марылі, маладой дзяучыны,
Быў каханак Яська, вагнявы хлапчына.
Што ні вечар прыйдзе, што ні ночка стане,
А у іх у садочку аб адным шэптанне:
«Да душы, Марыля свайму Янку кажэ, —
Хіба сьмерць без часу нас с табой развяжэ».
«Ні кажы ніпрауды; — малайчына вучыць
Нас ні Бог, ні людзі і ні сьмерць разлучаць».
І сядзяць і шэпчуць да зары-сьвітання,
Былі вішні у садзе сьведкі мілавання…
А настау дзянечак — да Марылі у сваты
Прыляцеу панічык, шляхцючок багаты,
І дзявоччо сэрцо, — ах, слабое, знана! —
Перайшло ад Яся да другога пана.
Хіба-ж Ясь заплакау? — Ні с таго дзесятку!
Пакахаў другую, пакахау Агатку.
І цяпер, як цемязь западзе над вескай,
Ен сядзіць з Агаткай пад старой бярозкай;
Пралятаюць змрокі ніусьцярэжна хутка
І уся ноч здаецца, як адна мінутка!

А жыла-ж Антоля; — мусіць мела долю,
Ды згубіла долю у шырокаму полю.
Мела двух прыгожых, мела двух каханкау,
І адзін быу Янка і другі быу Янка.
(Дзьве душы ніродных у адным целі жылі
І дзяучыну кожна паасоб любілі).
Адзін с шчырым сэрцам, а другі з ніверным,
Надарылі дзеуку жалям ніпамерным.
Як адзін цалуе, нінагляду песьціць,
Дык другі мяркуе, якбы абезчэсьціць.
Як адзін у садочку з любай пахаджае,
То другі у прочкі у думцы ад‘ежджае
Як адзін бажыуся, абецау жаніцца,
То другі у лыжцы жычыу утапіцца.
І у канцыся стало, чаму было стаці:
Прычытала маці над дачкой у хаці:
«Ах, мая дачушка! А мая-ж рыбулька,
А мая-ж ты птушка, а мая-ж зязюлька!
А чаму-ж ты, доню, губкі сашчаміла?
А чаму-ж ты, дзеткі, вочанькі закрыла?
А чаму, дачухна, міла ні усьміхнешся?
А чаму, красухна, мне ні адгукнешся?
Што-ж табе ні добра, што-ж было ні міла?
Ці-ж тваю галоуку ні сама я мыла?
Ці-ж тваю сарочку ні сама я ткала?
Ці-ж тваеі сьмерткі я, скажы, чэкала?»…
Так было з Антоляй, што ні мела долі,
Ці згубіла долю у каласістым полю.
Як жа тыя злыдні? Хоць адзін шкадуе?
Э! адзін часамі, а другі ганьбуе.
Як былі-ж абодва у ядыным целі,
Дык жаніуся Янка і згуляу вяселле.