„Што, дзеучаткі, парабочкі,
Казку вам сказаці?
Ну, якую-ж проці ночкі
Лепі нагадаці?…
Добра!.. Слухайце уважна,
Ні перабіваці!
Сядзьце чынам і паважна,
Кіньце блазнаваці!
За ваконцам вецяр свішчэ,
Як ваўчына вые.
Ведзьмы справілі ігрышчо,
Ведзьмы маладыя.
У хаці цемна, ціха, смутна,
Цяжка а тужліва,
Уздыхае хтось пакутна,
Неяк сіратліва.
Удовай бабкі сын прыгожы
Сеу каля ваконца,
Чымсь-ці хворы, спаць ні можэ,
Выглядае сонца.
Ведзьмы скачуць і гуляюць,
Зірк у вакно: хлапчына!
У ваконцо барабанюць:
„Выйдзі, малайчына!“
Выйшоу. Чуе нехта плачэ,
Ціха нехта клічэ:
«Сюды, сэрцо! Гэй, бурлачэ,
Пакажы абліччо!»
Йдзець. На прызьбе каля хаты
Бачыць: маладзіца,
Пекнай уроды, строй багаты,
Ясны, аж мігціцца. Стау і словам ні азвецца,
Моцна задзіулены,
А яна — дык проста рвецца:
«Мілы! улюблены!»
„Сядзь-жа поруч, ні цурайся,
Ды любі мяне ты.
Ты ж наблутау, ні сьпірайся,
На мяне цянеты.“
Сеу хлапец, нісамавіты,
З ведзьмаю абняўся,
Вецяр, злога прагавіты,
Роу і ні спыняўся.
Рукі белы аплятаюць,
Уюцца каля шыі;
Кроу прыціскі калатаюць…
Вецяр свішчэ, вые.
Потым палкім пацалункам
У вусны упілася…
Сэрцо: смокчэ… і з рабункам
У віхры паняслася.
А дзяціна так ля дому
І сядзець застауся…
Ведзьмы вобраз маладому
Доуга успамінауся.
Як успомніць — сэрцо рвецца
Проста у скумацце,
Да нічога ні прыткнецца,
Усе сядзіць у хаце.
І канец. А ведзьма? Можэ
Да другога ходзіць,
Маладая ды прыгожа
Жарцікі разводзіць.
|