Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Хатка

Казка Хатка
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Габруська
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хатка (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хатка.


Там, дзе сумна с краю бора
У тры ваконцы сьвеціць хатка,
І з лясной травой гаворэ
Буракоу і бульбы градка;
Дзе жауцеюць тры загоны,
А на кожным па дубочку,
Ціха шэпчэ бор зялены
І глядзіцца у ручаечку;
Дзе чутно, як сонцо грае
На праменнях сьвету горда
І ніколі ні зьмірае
Зык шчасьліваго акорда, —
У тэй хатцы, пры тым боры
Асялілісь аж тры горы:
Сын дауно пайшоу у жаунерку,
Хоць, здаецца, меу ен льготы.
Ах, згубілі Казімерку
У жаунерцы тэй сухоты!
Доню мелі… Божжа воля!
Выйшла замуж, ен пьяніца…
Што падзееш? мусіць доля!…
І памерла белаліца.
Мелі мейсцо. Хлеб трымауся,
Быу рызман, хаця і зрэбны,
Пан лясьнічы штосьць узлаваўся:
„Вы мне, кажэ, ніпатрэбны“…
Аж тры жалі, аж тры горы,
Там у хатцэ, там пры боры!