Матчын дар (1918)/Роднаму краю/Воукалакі

⁂ Мілая, родная старонка-маці… Воукалакі
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Іванку
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ваўкалакі (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Воукалакі.


Воукалакі цемна ноччу
З дамавін выходзяць
I лятаюць скрозь па сьвеці, —
Сабе жэр знаходзяць:
Дзе старое, ці малое,
Сьпіць у сьне глыбокім,
Воукалака падсьцігае
Нінасытным вокам.
Ні пачуеш, як узьляжэ
На грудзях навала,
Ні пачуеш, як ен с сэрца
Высьсе кроу памалу.
Галасіста ж па сьвітаньню
Засьпяваюць пеуні —
Воукалака адлятае
Ніахвотна гнеуны.
Па старонцы роднай здауна
Воукалакі ходзяць,
Але ж пеуні ні сьпяваюць,
— Слонко ні узыходзіць!..