Матчын дар (1918)/Роднаму краю/Мілая, родная старонка-маці…

Хай ні льюцца дажджы ⁂ Мілая, родная старонка-маці…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Воукалакі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мілая, родная старонка-маці!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мілая, родная старонка—маці!
Моцна цябе я і шчыра люблю,
Бедныя ніукі твае, сенажаці
I нешчасьлівую долю тваю.

Горам, матуля, цяпер ты замучана,
Стогнам спавіта у сець з ланцугоу,
Рукі і ногі да слупа прыкручаны,
Ціха наругу ты зносіш, без слоу.

Толькі ж уцешся, матуля каханая!
Слуп твой патроху пачау падгніваць,
Прыйдзе к нам воля сьвятая, чаканая,
Сець з ланцугоу як пачнем разрываць.