Мужнасць (1938)/Слова краіне/Урачыстасць

Нашай славы зара Урачыстасць
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Дужасць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Урачыстасьць (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УРАЧЫСТАСЦЬ

Асыпана зорамі вецце,
і снег першазімкавы —
чысты.
Таварыш,
сягоння пачнецца
вялікая скрозь урачыстасць.

На плошчы марознай увечар
краіна мая маладая
выпроствае дужыя плечы,
работу сваю аглядае.

На чорных выжарах-руінах,
дзе першых каралі паўстанцаў,
гудуць правады над краінай
магутных электрыкастанцый.

Гамоняць фабрычныя трубы:
— Каб сохамі рук не вярэдзіць,
пытанне пастаўлена рубам:
дагнаць,
перагнаць,
апярэдзіць!

Адолены прорвы і гаці,
змятаем загоны і межы,
каб вольна прасцерлася праца
на нашых прасторах бязмежных,
каб скрозь на палетках калгасных
работу рабілі камбайны,
каб ветла смяялася шчасце,
радзілі палі ураджайна.

Хоць сцежка цяжкая на дзіва —
кірунку да мэты не зменім:
гісторыя шлях прысудзіла,
а думкамі вызначыў —
Ленін.

І хоць перашкоды віюцца
ніколі ў шляхах не прыстанем:
вядзе нас углыб рэволюцыі
дарогаю вернаю Сталін.

Рэспубліка ў новыя строі
і горад,
і вёску
адзела.
Змаганняў вялікіх героі,
не выцвітуць вашы надзеі!

Не дарам вы мужна пранеслі
на дужых плячах рэволюцыю:
вясёлыя гімны і песні
паводкай шумлівай ліюцца.

Мы помнім,
што кроўю здабыта
на працу вялікае права,
і множым упарта здабыткі,
як гонар,
геройства
і славу.

1931 г.