Прозалаць (1926)/Падарожжа/Віцебск

У дарозе Віцебск
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Мястэчка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Віцебск (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВІЦЕБСК

Горад як горад:
вуліцы, гоман…
Хвалямі плешча спакойна Дзьвіна.
Электро-сьвету,
як ноччу зорак
і шыльды:
рэклямы «Вина»…
Па рэйках трамвай прабяжыць,
загрукоча…
Вабіць кіно!
Заклікае тэатр!
Піўная гармонікам глуха „фокстроча“;
Гандаль на рынку
муштруе
азарт.
Горад як горад
і нават сёньня[1]
пазнаеш ты ў ім Беларусь!
На простай, на роднай гірляндамі звоніць
і як бы у рытм,
у пару…
А далей, глыбей!
А яшчэ, у жыцьці! —
і на розум ня прыдзе другому.
Город як горад:
ня хочаш ісьці
трамвай падвязе да дому.
О, мой Віцебск, мой родны горад,
яшчэ шмат табе трэба, каб родным стаць.
Гаварыць пра Віцебск — набрацца гора!
Дык лепш далікатна маўчаць…

Віцебск
1925 г.

  1. У пэрыяд працы сэсіі ЦВК БССР.