Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/Акцябрыны

Машыніст Акцябрыны
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
На заводзе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Акцябрыны (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АКЦЯБРЫНЫ

Галаву сваю вечар павесіў,
заскрыпела адлігай зіма.
А ў нас, на заводзе, весела,
нуды ў нас ніколі няма…

Сёньня Максім з Кацярынай
рабочыя фабрыкі „Звон“
справілі баль — акцябрыны —
новае нашых дзён.

Піонэр ад рабочых падросткаў
гальштук чырвоны паднёс
і словам гарачым па просту
пажадаў каб вялікі рос.

Комсамолец з радасьцю кінуў:
— паслухай, таварыш Максім —
нас з табой парадніла машына,
а з сынам імя яго КІМ.

Піонэр — Комуніст — Комсамолец
рабочыя фабрыкі „Звон“ —
працуем цяпер мы ў прывольлі,
наша праца — жыцьцё новых дзён.

Радасьць працоўных усьпенена
радасьць шчаслівых хвілін.
Думкі бясьмертнага Леніна
звонкія песьні машын.

12/IV—25 г.