Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/Машыніст

Шавец Машыніст
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Акцябрыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Машыніст (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАШЫНІСТ

Закалыхалася сірэна ў белых сецях
узбудзіла раніцу зімы.
На ляднянках коўзаюцца дзеці,
як калісьці коўзаліся мы.

Дзіўныя, бель-сьнежанныя ўзоры
ўвабралі вокны камяніц…
На фабрыцы машынным звонкім хорам,
кіраваў сівенькі машыніст.

Асьнежаны бязьмежныя даліны,
асьнежаны, фабрычных труб, квартал.
З шаснаццаці гадоў ён ля машыны,
з шаснаццаці за працай каратаў…

Павевам гордай радасьці ўрачыстасьць
рабочы клюб прыветліва спаткаў:
— Гэроя працы машыніста,
насіла моладзь на руках.