Слуцкія песьняры (1926)/А. Атава/Гэй, мой конік

Эй, зьвіні ⁂ Гэй, мой конік
Верш
Аўтар: Апанас Атава
1926 год
Маладняк

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Гэй, мой конік, ідзі на спачын, —
мы засеялі сёньня палоску.
Узрасьце, зарунее азім.
Вецер песьціць пачне яе косы.

Колькі радасьці будзе ў грудзях,
колькі шчасьця падзякі за працу.
Ой, буйная палоска мая,
будзеш ты каласамі згінацца!..

Я прылягу тады на мяжы,
любавацца пачну сваёй працай, —
о, як сэрцу захочацца жыць,
сьпяваць песьню вясны, а ня плакаць

Гэй, мой конік, хадзем на спачын, —
мы засеялі сёньня палоску,
ўсю кашулю мне пот прамачыў,
ды і ты натаміўся з ахвотай.