Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Горад/Вуліца, шырокая вуліца…

Менск ⁂ Вуліца, шырокая вуліца…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
Цені
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вуліца, шырокая вуліца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Вуліца, шырокая вуліца.
Заляскала конскім топатам,
Ні Купала, ні Колас, ні Бядуля
цябе не масьцілі строфамі.

Вуліца… Лягла пад дротам,
з гуляшчымі разам грашыла —
падарожным усім за грашы
рассыпала свае пяшчоты,

Вуліца… Каменьні загавораць —
кожны камень створыць поэму:
і прыхільнікам скажуць і ворагам
пра вялікае сваё цярпеньне.

Калі будуць мяне пытаць,
дык таму, хто мяне спытае,
я скажу: „нічога ня знаю
і нічога не магу сказаць!“

Вуліца!.. Даруй, калі можаш,
алё я да цябе не вярнуся,
бо мяне з майго падарожа
вярнуцца ніхто ня прымусіць.

Ты прываблівай целам гарачым,
прадавайся па кавалку за грашы.
Ня прыду і ня буду грашыць,
як грашыў я з тымі гуляшчымі.

Бач, як заляскала вуліца,
заляскала конскім топатам.
Ні Купала, ні Колас, ні Бядуля
цябе не масьцілі строфамі.