Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Уладыслаў Галубок/Будучыня

Уладыслаў Галубок Будучыня
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Галубок
1927 год
Чакай, браце…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будучыня (Галубок).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Будучыня

Кіпіць работа, плыве пот,
І крык і гул, як гром;
Туды-сюды снуе народ:
Будуюць новы дом.
Лапаты рэжуць глыб[1] зямлі,
Зьвініць сталёвы лом:
На месцы даўнай старыны
Будуюць новы дом.
Штодзень угорку сьцены йдуць
Ушыр і ўдоўж кругом,
Баліць мазоль і рвецца грудзь,
А ўсё-ж будуюць дом!
Настане дзень, надыйдзе час,
Мы крэпку столь зьвядзём,
І лепшай прышласьцю[2] для нас
Быць мусе новы дом!
Працуйма-ж, брацьця! Хай хутчэй
Наш льлецца пот цурком:
Прыжджом і мы сьвятлейшых дней,[3]
Як скончым строіць[4] дом!



  1. Лепей — глыбіню
  2. Полён. — будучыняй.
  3. Прав. — дзён, днёў.
  4. Русіц. — будаваць.