Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Уладыслаў Галубок/Чакай, браце…

Будучыня Чакай, браце…
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Галубок
1927 год
Парабкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чакай, браце!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чакай, браце

Ад году да году мужык наш марнее
А працы сваей ён нямала кладзе
І ўсё без карысьці, як ліст той гібее
У восень халодную, ў горы, ў нудзе…

Арэнда вялікая, трудна[1] зьвярнуцца,
Прадай хоць сярмягу ды мусіш аддаць,
А голад, хвароба ўва знакі даюцца,
Дый ласкі, прывету ніскуль ня чуваць.

Ня чуў сабе „дзякуй“, хоць дух надрывае,
Хоць потам крывавым зямлю напаіў,
Хоць шчасьця ня бачыў і долі ня мае,
Хоць варт, небарак, каб сьлёзы, менш ліў.

Хоць бедны грашыма, ды сэрцам багаты,
Хоць цёмны навукай, ды з сьветлай душой.
У скрыўджаным бачыць ён роднага брата,
З ім дзеліцца шчыра астатняй крыхой.

Чакай, брат! бяз часу ня лезь у магілу!
Ўзмацуецца дух твой — яшчэ ад’жывеш!
Сьвет, браце, убачыш, пачуеш ты сілу
І песьню свабоды гуртом запяеш.



  1. Лепей — цяжка.