Ляціць Крывіцкая Пагоня
Праз горы, рэкі і лясы,
Праз мора, акіяны нават
На хмары пнецца ў небясы.
А гэтай слаўнае Пагоні
Ніхто ня можа упыніць,
Бо дух Крывіцкага ваякі
З мячом агністым там сядзіць.
І гэны меч падняў высока,
Прыціснуў шпорамі каня
І дзесьці прэцца ён далёка,
Аж стогне й енчыць ўся зямля.
Куды-ж сьпяшыць Пагоня наша?
Каго дух-рыцар хоча біць?
Над кім памсьціцца хоча срога,
Што так імчыць, аж ня спіць?
Маскаль, ці Лях яго угневаў,
Татарын скрыўдзіў, ці Крыжак,
Грунвальдзкую пабеду можа
Прыпомніў ён і гоніць так?
О, не, працоўны ты мой дружа,
Ня тым наш рыцар заняты:
Імчыцца н у край пакутны,
Там, дзе жывуць яго браты.
Сьпяшыць Крывіцкі рацыр з неба
У старонку, сковану ў ланцуг,
Распутаць хоча ёй Пагоню,
Ў жывых братох—збудзіць там дух.
|