Шляхам Змаганьня/Пустая хатка

Наш дух Пустая хатка
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Пагоня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пустая хатка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПУСТАЯ ХАТКА.

Каля выгана за вёскай
Стаіць хатачка крывенька,
Вокны ў ёй—забіты дошкай,
Спарахнела сама ўсенька.
Пры ёй—дрэўца, кусьцік рожы,
паламаны ёсьць платочак,
быў калісь, відаць, прыгожы
І прытульны тут садочак.
Каля зрубу тэй хацінкі
Зельле дзікае ўзраслося;
Ня чуваць пры ей жывінкі,
Толькі ластаўкам удалося
Гнёзды тут сабе зрабіці.
Пуста так стаіць тут хатка
І няма каму ў ёй жыці,
Бо… паслухай мой ты, братка:
Тут калісь жыла бабуля
Так як хатка ўжо старэнька,
І дачка яе Настуля,
Шмат прыгожа, маладзенька.
Яна, дзеўча як малінка,
Прыбірала гэту хатку,
Працавала, як пчалінка
І любіла вельмі матку.
І жыла бабулька сіва,
Пры харошай тэй Настульцы
І яна была шчасьліва
І хапала есьць бабульцы.
Але трэба было долі
Гэткай горкай і няшчаснай,
Што ня стала ўжо болей

Тэй Настулькі—зоркі яснай.
II.

Ў вёсцы жыў дзяцюк прыгожы,
Молад, дужы і разумны;
Называйся ён Амброжы,
Я меу выгляд трошкі сумны.
Шчыры, добры, супакойны,
Ён ня лез другім ў дарогу,
Меу характар ня прыгонны;
Не стаўляў нікому ногу.
Хто, аднак, яго зачэпіць,
Хто яму ня йдзе з дарогі,
Ён гузоў таму налепіць,
Той сабе зламае ногі.
З „мужыкоў“ быу наш Амброжы,
Ня стыдайся свайго стану.
Горда ён глядзеў на людзі,
Не кланяйся нізка пану.
Ён тутэйшым ужо ня зваўся,
Я быу шчырым беларусам
І праз тэта спатыкаўся
I з начальствам і з прымусам.
І хацеў хлапец зрабіці
Для народу лепшу долю,
Каб яму было як жыці,
Ды каб меў зямлю і волю.
Беларусам у нас на вёсцы
Хто адважна прызнаецца,
Будзе ў шмат каго у няласцы,
Бунтаром на‘т назавецца.
Дык і наш дзяцюк Ямброжы
Усім паном быў сольлю ў воку
І амаль увесь дзень Божы
Пільнаваўся з усіх бокаў.
Ён настулячку маліну
Пакахаў усей душою,
Не адну яны хвіліну
гаманілі між сабою
Аб Старонцы, аб нядолі,
Аб народзе так няшчасным
Аб яго духовай болі,
Што цярпіць у краю ўласным.
А Настулька яго словы
Ўсе да сэрца сабе брала
І ў душы ўжо на‘т аковы
Свайго Краю яна рвала.
І што вечар спатыкалісь,
І сядзелі тут на прызьбе,
Пешчатліва прытулялісь,
Прыракалі жыць у дружбе.

III.

Цёплы дзень вясны прыгожай
Скончыў працу ўжо сьвятую
І пашоў ён з моцы Божай
У старонку дзесь другую.
Сонца села за гародам.
Дзесьці там ўжо заначуе,
На дабранач прад заходам
Небасхіл яно цалуе.
Завялі свой говар жабы
І дзяргач ім дзесь ўтаруе;
Ўжо вячэру вараць бабы,
А ня сьпіць зязюлька, куе.
Вечар. Спаць пашлі старыя,
Каб назаўтра борзда ўстаці;
Толькі хлопцы маладыя
І дзяўчата ня йдуць спаці,
А сядзяць сабе на прызьбе
І жартуюць, і сьмяюцца,
А іх сьмехі ў ночнай цішбе
Аж за вёску дзесь нясуцца.
А Амброжы—галубочак
Да Настулькі чэша сьпешна…
І за хату ў садочак
Разам з ею сеў усьцешна.
Было ціха у садочку;
Зоркі ясныя сьвяцілі;
У зацішным там куточку
Так абое лятуцелі:
Прыдзе час, калі мы пойдзем
З вёскі ў вёску, з хаты ў хату
І будзіць народ мы будзем
І — нясьці пацеху брату;
Збудзім мы народ пакутны,
Каб устаў ён — зварухнуўся
І каб выдаў зоў магутны,
Каб аж сьвет ускалыхнуўся.
Каб распутаў ён пагоню,
Каб сваіх бацькоў быў годны,
Каб узяў ён меч ў далоню
І падняў свой сьцяг народны…
І калі яны сядзелі,
Быццам тыя галубочкі,
Тут ня стуль ня зсюль ўляцелі
Добра знаныя паночкі.
Наш Амброжы дагадаўся,
Што за справа іх прыводзіць:
Часта з імі спатыкаўся —
Ўрэшце, хто з нас ім дагодзіць…
І зрабілі вобыск ў хаце,
Як у злодзея якога
І ўжо на‘т арыштаваці
Захацелі, быццам злога.
Але з ім ня лёгка справа:
Калі стаў у небясьпецы,
Дык забыўся ён, што права
Дзесь існуе тут на сьвеце.
І калі адзін з паночкаў
Палажыў на плечы руку,
Наш Амброжы быццам дошкай
Даў яму так аплявуху.
Тут Абмрожы — бойкі волат,
Частаваць хацеў другога,
Але ўчуў Настулькі голас:
Супакойся, бойся-ж Бога:
Ты-ж ня злыдзень, знаюць людзі,
Ня крыўдзіцель нейкі дрэнны;
Тут памылка мусіць будзе:
Ты-ж ёсьць добры і сумленны.
І хлапец апамятаўся,
Як учуў Настулькі гукі
І ўжо на‘т не спраціўляўся
Ланцугі ўзлажыць на рукі…
Павязьлі яго паночкі.
Сакала злавілі ў клетку.
На дарогу Наста трошкі
яму дала хлеба і кветку.

IV.

За сталом сядзяць паважна
І судзьдзі і пракуратар;
у папер глядзяць уважна—
Тут і сьведка правакатар…
Ды чытаць пачалі многа,
Што Амброжаму ўпісалі.
Столькі ў думцы ня меў злога,
Сколькі тут яму чыталі…
У канцы дазвол дастаўшы
Ў абарону прамаўляці,
Наш Амброжы, з лаўкі ўстаўшы
Так пачаў судзьдзём казаці:
Не рабіў людзём я злога,
І ня лез ім у дарогу,
Ні казаў ліхога слова,
Не хацеў быць дрэнным Богу.
Толькі я хацеў зрабіці
Для народу лепшу долю,
Каб яму было лепш жыці,
Ды каб меў зямлю і волю.
Каб ня быў галодны, босы
Каб ён хлеб еў, не мякіну,
Каб кахаў свае палосы,
Каб ў хляве ён меў жывіну.
Выгнаць вон душу прыгонну,
Каб прад кожным не кланяўся,
Каб горды, не паклонны,
Каб благоцьця не баяўся.
Каб кахаў ён край свой родны,
Мовы роднай не чураўся,
Каб бацькоў сваіх быў годны,
Каб сярмягі не стыдаўся.
Абудзіць душу загнану,
Каб ўжо ведаў хто ён гэткі,
Каб ня быў служакай пану,
Каб гараў свае палеткі.
Каб ня быў ён бедны, голы
Не цягнуць з яго астаткі,
Бо і так галодны, кволы,
Аддае шмат на падаткі.
Каб у нас у домах Божых
Ня вучылі адракацца
Родных звычаяў прыгожых,
Беларускасьці чурацца.
Дык, судзьдзі, мае паночкі,
Дзе-ж праступак, дзе-ж тут бунты?
Я-ж чужой ня ўзяў сарочкі,
ані хлеба нават фунта…
А судзьдзі паперы ўзяўшы
На параду йшлі паважна,
А пасьля назад прышоўшы,
Пачалі чытаць уважна.
У канцы… паслухай дружа:
Усім прысуд апавясьцілі,
Што яго на летак дужа
у вязьніцу засудзілі…
А Настулька асталася
Сама, бедна, як калочак,
І да дзеяньня ўзялася,
Як вучыў ей дружочак.
Але думаеш, мой браце,
Было суджана Настульцы
Жыць шчасьліва ў сваей хаце,
Памагаць сваей матульцы?
Не. За тое, што хацела,
Каб народ меў шчасьце, волю
І Настулька наша мела
Свайго міленькага долю.

V.

А цяпер, чытач цярплівы,
Хочаш ведаць аб бабульцы,
Аб старэнькай і руплівай
Тэй Настулечкі матульцы?
Нейкі час яшчэ тут была,
Прабавала з працы жыці,
Потым з торбачкай хадзіла
На жыцьцё ў другіх прасіці.
Ад тугі, ад цяжкай працы,
Ад няшчасьця таго злога
У нябесныя палацы
Была ўзята аж да Бога.
А вясковыя асілкі,
Знаўшы долю яе горку,
занясьлі аж на магілкі,
Пахавалі на прыгорку.
І пакінула гаротна
Сваю хатачку крывеньку
І Настульку ў вязьніцы —
Яе дочку маладзеньку.
А цяпер ў тэй хаціне
Не чуваць жывога духа,
У куце на павуціньне
Ня дундзіць там нават муха.
Часам толькі вірабейка
Шчабятліва тут заўецца,
Або сумная жалейка
З вёскі рэхам адаб‘ецца.
Або ластаўкі рупліва
Робяць гнёзды і лятаюць
І галосяць шчабятліва,
Гэту хатку ажыўляюць.
А у ночы хто праходзіць
Гэту хатку абмінае,
Бо штось жудасьць тут наводзіць,
Кожны страх чагосьці мае.
А страшко суседу, сваьцці
І ўсёй вёсцы ўжо разносіць,
Што ня раз ён чуў, як ў хаце
А паўночы хтось галосіць.
А хто мае страха вочы —
Зараз кажа: гэта знача,
Дух бабулькі а паўночы
Над Настулькай долі плача…
Ой, ты хатачка крывенька,
Ці дажджэсься гаспадыні?
Яна квола, маладзенька
у вязьніцы можа згіне?!
А мо‘ дасьць Бог лепшу долю,
Што Амброжы і Настуля
Будуць мець свабоду, волю,
Закуе ім шлюб зязюля…
Гэтак часта, мой ты братка,
Наша моладзь так марнее;
Не адна у нас так хатка
Стаіць пуста й парахнее.
Але ведай, мой ты дружа,
Што старонка наша мае
Сілы, моцы вельмі дужа;
Змагароў нам прыбывае.
І хаця што-раз то болей
Аддаюць яны галоўкі
За правы свае, за волю
Бяз пары йдуць у дамоўкі,
Але іх душа — ідэя
З намі верна ўсюды ходзіць
І мільёны за сабою
Замагароў яна прыводзіць.

Быдгошч, 1929 г.