Шыпшына (1927)/IV/Гай мой сіні

Я хацеў-бы Гай мой сіні
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Трыпціх
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гай мой сіні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАЙ МОЙ СІНІ

Гай мой сіні, шумі!.. Шумі…
Гэты шум мне у сэрца уліп,
дык няхай хоць кароткі міг
зацьвіце белай радасьцю ліп.

Зацьвіце, бы жыцьцё кармазынам,
я й жыцьцё палюбіў, быццам шум,
а усё-ж і дагэтуль асінам
прызнаюся, што сочыцца сум.

Знаю — жыць не адно, — існаваць:
жыць — патрэбны і песьні і думы,
а як толькі пачну іх снаваць,
дык і радасьць зьмяняецца сумам.

Гай мой сіні, шумі!.. Шумі…
Толькі й люб шурпаваты твой шум,
дык няхай белай радасьці міг
завіецца ў вянок маіх дум.

20-VII—26 г.
Вуса