Шыпшына (1927)/V/І зоры, і месяц

Ах, ня лісьце І зоры, і месяц
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Мы вечна імкнёмся
Іншыя публікацыі гэтага твора: І зоры, і месяц.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І ЗОРЫ, І МЕСЯЦ

І зоры, і месяц, і сінь над палямі
вячыста ня моўкнуць — шасьцяць,
а думкі віюць, разьвіваюць памалу

Вялікую Песьню Жыцьця.
Над морам, над лесам, над дзікаю стромай
узьвеяла сонца свой Сьцяг,

яго шаўкавістыя, дзіўныя строі
у ветрах вякоў шалясьцяць.
Загэтым сугучнасьць такая і стройнасьць,

загэтым у цьвеце зямля,
а мы сваю радасьць на стужкі пакроім,
каб выслаць кілімамі шлях.

1/IV—27 г.
Менск