Шыпшына (1927)/V/Мы вечна імкнёмся

І зоры, і месяц Мы вечна імкнёмся
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мы вечна імкнёмся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЫ ВЕЧНА ІМКНЁМСЯ

Мы вечна імкнёмся да зораў, у высь,
прыходзім, а думка ўсё далей імкнецца,
і добра, што шчасьця ніяк не злавіць, —
бо радасьць пры шчасьці ня радуе сэрца.

30-III—27 г.
Менск