Vita (1926)/Сугучнасьць/Палка-чарнявыя вочы

Ад радасьці Палка-чарнявыя вочы
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
З табой я спаткаўся учора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Палка-чарнявыя вочы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛКА-ЧАРНЯВЫЯ ВОЧЫ

Палка-чарнявыя вочы,
пунсовасьць гарачую вуснаў —
цалаваў я ня раз і ня двойчы,
цалаваў ды пад музыку гусьляў.

Белыя-ж грудзі і цела
да сябе прыціскаў у запале.
Помню як зоры мігцелі
і яснасьцю ў сэрца запалі.

Помню: жаданьне… нявіннасьць…
Стан яе й бёдры палалі.
Смутак у радасьць завіўся,
чыстую радасьць бяз плямы.

Ня скажа вам месяц бялясы, —
аб гэтым адны успаміны…
Як вецер завіс на балясах,
ведаюць толькі даліны.

Каб тая-ж цяпер асалода,
была што ў хмялёвым юнацтве, —
здаецца за зорамі-б зьлётаў,
расчыніўшы душу сваю насьцеж.

А потым схіліўся-б да долу
і зямлі-б прапяяў „Veni creator“.
Ой ты, доля, пясьнярская доля,
учора і сёньня бяз брата!..