«Для будучыны дарам не загіне» (Гародня)
„Для будучыны дарам не загіне“ Крытыка Аўтар: Алесь Гародня 1928 Крыніца: Маладняк. — 1928. — №10 |
„Для будучыны дарам не загіне“. Алесь Дудар. Вежа. Выд. БДВ, Менск. 1928 год, ст. 59. Цана 65 кап.
Шчырая любоў да роднае краіны займае пачэснае месца ў мотывах творчасьці Алеся Дудара. З вялікім замілаваньнем малюе ён мінулае і сучаснае свае бацькаўшчыны.
У той-жа час у зборніку зусім выразна выступае і клясавая лінія Алеся Дудара, яскрава выступае ўся ненавісьць яго да паноў, да абшарнікаў, да буржуазіі, якая яшчэ дагэтуль трымае ў сваіх кіпцюрох амаль палову нашае бацькаўшчыны. І братом сваім, якія стогнуць у белапанскай няволі прысьвечаны не адзін з радкоў „Вежы“.
У большасьці выпадкаў мотывы нацыянальныя ў творчасьці Дудара пераплятаюцца з мотывамі соцыяльнымі. І гэта зусім правільна: нацыянальнае змаганьне не зьяўляецца для нас самамэтаю, для нас яно зьяўляецца толькі сродкам да ўзьняцьця агульнага культурнага ўзроўню нашых працоўных мас.
„І заход і ўсход з нязьлічаных вякоў (ст. 12). |
Гаворыць Дудар. І прычыны гэтага заняпаду для Дудара зусім ясныя. Яны ляжаць у тым, што:
„Мы з году ў год (ст. 14). |
Апякуны гэтыя ў мінулым. Праўда — яшчэ і цяпер перапоўнены лепшымі сынамі беларускага працоўнага народу астрогі Вільні, Горадні, Беластоку, Берасьця, Пінску. Праўда, у Косаве разьюшаныя паны яшчэ расстрэльваюць беларускіх сялян толькі за тое, што:
„Выйшлі яны з грамадой (ст. 17). |
І Дудар верыць, што:
„Устане і наша зара, (ст. 18). |
Большасьць вершаў зьмешчаных Дударом у „Вежы“ прасякнуты бадзёрасьцю. Дудар верыць, што прыдуць сьветлыя „Палаючыя“ дні. Ен з надзеяй глядзіць на будучыну, бо ведае, што:
„На сьценах варшаўскіх вакзалаў (ст. 23). |
І тады, калі рэволюцыя зьнішчыць да шчэнту соцыяльна-экономічныя ланцугі, якімі дагэтуль яшчэ скаваны нашы браты Заходняй Беларусі, калі ня будзе больш эксплёататараў і эксплёатаваных, тады ня будзе і нацыянальнага ўціску, тады вырашана будзе нацыянальнае пытаньне, тады перад намі будзе шырока адчынены шлях культурнага разьвіцьця, культурнага ўздыму шматмільлённае нашае працоўнае масы.
Дудар верыць у гэты культурны ўздым, ён верыць, што ў сваім культурным будаўніцтве пасьля шматвяковага заняпаду Беларусь дасягне нябывалых вышынь, калі:
прыгажэйшы ў сьвеце край (ст. 12). |
Увесь зборнік „Вежа“ — вельмі суцэльны і паказвае, што памылкі ў Дудара ўжо ў мінулым, як у мінулым у яго і тыя пэсымістычныя настроі, што так выразна выступаюць у некаторых вершах з папярэдняга яго зборніку „І залацісьцей і сталёвей“.
Наогул вершы Дудара ў пераважнай сваёй большасьці эмоцыянальна моцна насычаныя, дынамічныя, ня толькі паводле формы, але і паводле зьместу, паводле агульнае свае пабудоўкі.
Характэрна, што нават вершы пісаныя з прычыны розных афіцыйных урачыстасьцяй, юбілеяў ці сьвят не схэматычныя, наадварот, надзвычайна цёплыя. У іх Дудар умее даць сапраўдныя перажываньні, паказаць жывых людзей з іх горам і з іх радасьцямі. У іх адчуваецца душа аўтара.
На вялікі жаль, эмоцыянальнасьць натуры Дудара мае і дрэнныя бакі: ён захапляецца ня толькі тым, што бачыць навакол сябе, ён захапляецца і літаратурай, якую ён чытае, яе тэматыкай, яе настроямі.
Адгэтуль часам (хаця, трэба сказаць, рэдка) некаторыя яго вершы выходзяць ня зусім самастойнымі. Мы лічым, што сіла таленту Дудара бязумоўна ў дастатковай ступені высокая, каб гарантаваць яго ад патрэбы кагокольвек насьледаваць. Але акурат таму, мы змушаны вымагаць ад яго больш крытычных адносін да свае творчасьці.
Ня гледзячы на ўсе свае хібы, ня гледзячы нават на тыя нежаданыя ўхілы, якія ў мінулым прасочваліся ў яго творчасьці, чытач ўсё-ж такі адчувае, што Дудар — наш, пролетарскі поэта. І „Вежы“, як і кожную наогул яго кніжку, мы вітаем, як новы ўклад у беларускую пролетарскую літаратуру.
Яндораг.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.