«Націоналізація»

„Націоналізація“
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1913 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 21, 23 мая 1913 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„Націоналізація“.

Чаго, чаго не націоналізуюць у нас у Расеі. Націоналізуюць школы, суды, духавенства, зямлю, цэркву і да ўсяго гэтаго людзі ужо прывыклі і не дзівуюцца. Але ваючый правінціональны націовалізм, прыбірае ногды такіе формы, што і падзівацца ёсць чаму і расказаць ёсць што у вясёлай кампаніі. Гэтак нідаўна мінскіе губэрнскіе земцы націоналісты, былі падняўшы праект, каб націоналізаваць на Беларусі… Беларускіх кароў!.. Хацелі нашых «красуляк» і «перэпялёсак» замяніць ярослаўкамі. Факт гэты дробны, мізэрвы сам па сабе, але, што ні кажыце—характэрны для нашых вясёлых часоў.

Толькі вясёласць нашых часоў, бадай, на гэтым не дайшоўшым праекце і кончыцца, а за ім, як вокам кінуць, цягнецца сумнае праўдзівае жыцьцё, ідзе доўгі сумны шнур фактоў работы «націоналістоў» і ўжо пачынаюць дзе-недзе паказывацца усходы іхняй сяўбы.

Вайперш у нас: замельная палітыка селянскаго, ці як парасейску кажуць «крестьянскаго» банку, дыктывала верхаводам, гэтай самой па сабе карыснай інстытуці, прадаваць зямлю у Беларусі не беларусам-селянам, а стараверам-перасяленцам і… „праз зямельную цеснату, праз недастачу заработкоў на мейсцы“ разраслася эміграція заграніцу і ў Амэрыку так, што пусьцеюць вёскі. «Міністэрство» апрацовывае цяпер праект закону, каб стрымаць эміграцію работнікоў з з „окраін“. А ці памогуць паліцэйскіе і судовые «меры» таму, каб стрымаць народную хвалю, каторая цяпер хлынула за морэ, шукаючы ня толькі «доляроў» і хлеба, але і пашаны сваіх людзкіх правоў?

«Націоналізація» бье ня толькі нас беларусоў, але і ўсіх, не выключаючы і вялікаросоў. Гэтак „націоналізація“ Далёкаго Усходу, куды прыходзілі даўным-даўно кітайцы на работы, як ім забаранілі сяліцца і наймацца на работы там, хлынулі у вялікарасейскіе цэнтральные губэрні і, як пішуць газэты, кітайская хваля што раз большае. А раз праторыўшы сабе дарогу, яна пачне шырэй і шырэй заліваць ўнутрэнные губэрні, бо можэ даць саўсім танне рабочые рукі інтэрнаціональнаму, па свайму характару капіталізму.

Міністэрство у праекце новаго закону думае звярнуць эмігранцкую хвалю з нашаго краю і другіх пагранічных у Усходні Сібір, а з Усходняго Сібіру залівае хваля цэнтральную Расею…

Не, каб жыцьцё магло нормальна развівацца, трэба даць яму нормальные варункі. Каб утрымаць эміграцію ў Амэрыку, трэба зямлю праз селянскі банк прадаваць толькі мейсцовым селянам, трэба гасіць зямельны голад сярод нашаго селянства, каторы яўляецца аднэй з найважнейшых прычын эміграціі; даць волю развіваць кожнай націі сваю культуру. Адным словам даць крыху людзям сонца і сьвету на роднай зямлі, а тады гэта іх наймацней будзе трымаць у родным краю і дадасць сіл працаваць над развіцьцём экономічнаго багацьця на мейсцах.

Власт.