Крыўскі (беларускі) старадаўны лістоўны стыль „Прага“, „прога“
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2 (8), красавік-сьнежань 1924 г., б. 107
Смэрды

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„ПРАГА“, „ПРОГА“.Калі гародзяць плот, то пакідаюць „прагаліну“, якую пазьней закладаюць жэрдзямі. Гэткая прагаліна ў плоце, заложаная жэрдзямі, называецца, „прага“ мяйсцамі—„прога“. Яна круглы год стаіць загароджанай і мала выдзяляецца. Калі ў такую прагаліну ўстаўляюць вароты, то тады ўжо яна прыймае другую назову. (Дзіс. пав. в. Пагост, Краснае і каля Шаркаўшчыны). У мястэчках каля гэтых ваколіц „прогай“, называюць прыбрамак (калітка). Мне здаецца, што словы „прага“, „прога“, выводзяцца ад „гал“, „прагал“, што знача паміж нечым пустое мейсца, прарэха, „просвѣт“.

В. А.