Ёлачка
Ёлачка Верш Аўтар: Раіса Кудашава Пераклад: Янка Купала Крыніца: Купала Янка. П’есы, пераклады \ Прадмова А. В. Сабалеўскага; уклад. Л. С. Курбенка — Мінск, Юнацтва, 1992. ст. 285 |
Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
І конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад’ехаў ён пад ёлачку
І ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
(?)