Інструкцыя аб увядзеньні адзнакаў у Краёвай Абароне

Інструкцыя аб увядзеньні адзнакаў у Краёвай Абароне
Дакумант
Аўтар: Францішак Кушаль
18 сакавіка 1944 году
Крыніца: Віртуальны музэй БКА

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Цэнтральная
Рада
Галоўнае Кіраўніцтва
Краёвай Абароны

Менск, дня 18.III-1944г.



Інструкцыя
аб увядзеньні адзнакаў у Краёвай Абароне
I.Увядзеньне адзнакаў На падставе ўзгадненьня Прэзыдэнта БЦР з Вышэйшым СС і Паліцайфюрэрам Цэнтральнай Расеі і Беларусі з дн. 13.III.1944 г., з днём 25 сакавіка ўводжу адзнакі ў Краёвай Абароне / залучнік /.
2.Адзнакі на шапках. Радавы і камандны склад БКА носіць на шапцы знак пагоні выкананы на палатне, або блясе. Афіцэры носяць на верхнім шве шапкі срэбраны шнурок.
3.Адзнакі на каўнеры мундура. Жаўнеры БКА носяць на каўнерах мундураў пятліцы чырвонага колеру у форме роўналежнабочніка ў разьмерах 4 к 5,5 см. Ніжні і пярэдні бераг пятліцы пакрываецца адпаведнымі берагамі каўнера. На пятліцы крыж Ярылы срэбрнага колеру ў разьмерах 2 × 4 см. Афіцэрскія пятліцы абшытых срэбраным шнурком, або абгартованыя. Шырыня абшыўкі да 0,3 см. Старшыя афіцэры (маёр - палкоўнік) уздоўж пярэдняга берагу носяць срэбраны пасак шыр. 0,5 см.
4.Адзнакі падафіцэрскіх рангаў. Падафіцэрскімі адзнакамі рангаў ёсьць чырвоныя паскі на пагонах мундуру і плашча. Шырыня паскаў 5 мм. Старшы стралец носіць адзін пасак, дружыновы два, зьвязовы тры. Паскі прышываюцца ўпоперак пагона на адлегласьці I,5 см ад два рукава. Адступы паміж паскамі 2 мм.
5.Адзнакі афіцэрскіх рангаў. Адзнакай лейтэнанта ёсьць чатырохкутная зорка, ст. лейтэнанта 2 зоркі, капітана 3, разьмешчаным прапарцыянальна ўздоўж пагонаў. Старшыя афіцэры носяць на пагонах срэбраны пасак шыр. 8 мм. і такія-ж зоркі: маёр адну, падпалкоўнік 2, палкоўнік 3.
6.Агульна. Афіцэры і падафіцэры носяць адзнакі рангаў на пагонах коляру мундураў.

Адзнакі могуць насіць толькі тыя камандзіры, якіх рангі праведзеныя загадам Прэзыдэнта БЦР.

Шэф
Галоўнага Кіраўніцтва БКА
Кушэль - маёр



Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.