Інструкцыі аб прызыве самаахвотнікаў

Інструкцыі аб прызыве самаахвотнікаў
Дакумант

1919 год
Крыніца: Газэта «Весьці Часовага Ураду», № 1, 29 сьнежня 1919 г., б. 3-4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Інструкцыі аб прызыве самаахвотнікау
§ 1.

Дзеля ўпарадкаваньня вербаваньня самаахвотнікаў да краёвай абароны, уся Літва падзелена на вокругі. Міністэр краёвай абароны назначае адумысловых ваенных начальнікаў вокругу.

§ 2.

Месцамі быцьця акружных ваенных начальнікаў ёсьць: Паневеж, Шаўлі, Крэтынга, Таўрогі, Кейданы, Коўна, Оліта, Гродна.

У склад вокругу ўвайходзяць: паветы:

I. Оліцкі вокруг. Паветы — 1) Оліцкі, 2) Сэйненскі, 3) Сувальскі, 4) паўднёвая часьць Марыямпольскага (быўшы Каліварыйскі).

II. Ковенскі вокруг пав.: Кошэдарскі, 2) паўночная часьць павету Марыямпольскага 3) Вілкавішскі, 4) Уладыславоўскі, 5) Шырвінскі, 6) Маляцкі.

III. Таўрагенскі вокруг. Пав.: Таўрогі, 2) Скандэрвілі, 3) Росіены, 4) Вежайці.

VI. Крэтынгоўскі вокруг. Пав.: Крэтынга, 2) Сяды, 3) Тэльшы.

V. Шапельекі вокруг. Пав: 1) Шавэльскі, 2) Куршанскі, 8) Окмянскі і 8) Еганішкельскі,

IV. Поневескі вокруг. Пав: 1) Ракішкі, 2) Купішкі, 3) Поневеж, 4) Біржы, 5) Уцяны, 6) Салдугішкі.

IIV. Кейданскі вокруг. Пав: 1) Вілкамірскі, 2) Ковенскі і 3) Кейданскі.

IIIV. Віленскі вокруг. 1) Свянцяны 12) Вільня.

XI. Гродзенекі вокруг. Пав: 1) Радунскі, 2) Лідзкі, 3) Плянцкі, 4) Дзятлаўскі, б) Ваўкавыскі, 6) Белавескі, 7) Бельскі, 8) Гродзенскі, 9) Алекшыцкі, 10) Беластоцкі і 11) Сакольскі.

§ 3.

Зараз-жа апрача рэгістрацыі камітэтаў прызываем усіх самаахвотнікаў без рэгістрацыі.

1) У Коўна з паветаў: Уладыслаўскага, Вілкавіскага, Марыямпольскага (паўночнае часьці), Кошэдарскага, Шырвінскага. Маляцкага.

2) У Оліту з паветаў: Сувальскага, Марыямпольскага, (паўднёвае часьці), Сэйненскага- Оліцкага.

3) У Гродну з паветаў: Радунскага, Лідзкага, Плянцкага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага, Белавескага і Бельскага,

4) У Вільню з паветаў: Віленскага і Свянцянскага.

§ 4.

Ува ўсіх іншых паветах камітэты або Рады (парахвіяльныя, валасныя ці бэцыркавыя) павінны зараз-жа зарэгістваваць усіх, каторыя хочуць і могуць уступіць у палкі краёвай абароны і потым чакаць загаду вайсковага начальніка вокругу.

§ 5.

Спісаньні валасныя (або парахвіяльныя) самаахвотнікаў павінны быць зараз-жа прысланы начальнікам павету.

§ 6.

Усе зарэгістраваныя самаахвотнікі слухаюць загадаў начальніка павету.

§ 7.

Самаахвотнікі, прызнаныя начальнікамі вокругаў, павінны мець добрыя боты, цёплую вопратку, хатыль (падобны да нямецкага ранца), адну зьмену хусьця і яды на 5 дзён.

§ 8.

Кожны самаахвотнік павінен мець з сабой пашпарт або іншы дакумэнт, каторы яго замяняе.

Прэм’ер-Міністэр М. Сьлежэвіч.

Міністэр краёвае абароны М. Вэлыкіс.