І залацісьцей і сталёвей (1926)/Крылатае/Выйсьці ў шырокі сьвет…

Залатавалосай Выйсьці ў шырокі сьвет…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Помніш зіму і марозы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выйсьці ў шырокі сьвет…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫЙСЬЦІ Ў ШЫРОКІ СЬВЕТ…

Выйсьці ў шырокі сьвет,
глянуць навокал…
Дня залаты прасьвет,
сонца сталёвыя крокі!
Так, як другія, жыць —
трэба сьмяяцца!..
Гэта віно імжыць,
лёгкім імжыць румянцам…
Воўчых сьцяжынак шмат
на раздарожжы…
Тых разудалых няма —
сэрца тугой варожыць.
Можа ў начной расе
песьні замоўкнуць…
Дня залаты прасьвет
сонца сталёвыя крокі!..