І залацісьцей і сталёвей (1926)/Скрыжалі/Будзе плакаць дзяўчынка…

Там, у сонцавай хаце… Будзе плакаць дзяўчынка…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Можна ў горы з усьмешкай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будзе плакаць дзяўчынка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.
Будзе плакаць дзяўчынка, будзе плакаць ад болю,
будуць сьлёзы, як срэбра.
Бо на першае гора не забыцца ніколі —
мусіць, гэтак і трэба.
Калі ляльку пабілі, не паможаш нічым тут —
над пабітаю лялькай будзе плакаць дзяўчынка,
будуць сьлёзы, як срэбра.