І залацісьцей і сталёвей (1926)/Скрыжалі/Выйду, выйду ў нізіны…

Можна ў горы з усьмешкай… Выйду, выйду ў нізіны…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
І ні лютае гора…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выйду, выйду ў нізіны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




6.
Выйду, выйду ў нізіны, дзе прасторы і вежы.
Загарацца сузор‘і.
Ў кім гарачае сэрца, таго смутак драпежны
ня супыніць, ня зморыць.
Выйду, выйду на горы, дзе лунаюць сусьветы
кіну песьню ў пагоню за мяцежнікам-ветрам —
загарацца сузор‘і.