І залацісьцей і сталёвей (1926)/Dies irae/Браты

Трыумф Браты
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Вецер з поўначы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Браты (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРАТЫ.

Зацьвіла жоўтацьветамі восень…
Ўжо кастрычнік зямлю пакрыў.
Кроў лілася сем дзён, а на восьмы
засталося байцоў толькі тры.

Тры браты на крывавым полі —
кожны жыць яшчэ годы рад…
Краю роднага ня ўбачу я ніколі. —
гаварыў старэйшы брат.

І другі сказаў:
— Хачу жыць я:
ня стрымаць нам ворагаў палкі;
гляну, як у залацістым жыце
буйнай сіньню гараць васількі!

Трэці брат каня растрыножыў:
— Я памру, дык загіне мой край:
буду клікаць людзей я на бой апошні,
прывяду я новую раць!

Брат старэйшы лёг на пагосьце;
брат сярэдні аддаўся дзяўчыне;
брат малодшы ворагаў косьці
разьмятаў па палёх і лагчынах.