ЗАПЛЯЦІ ЗАЛАТУЮ КАСУ.
Запляці залатую касу.
Выйдзі ў сад і вясьне пакланіся,
Можа ўспомніць былую красу
лістапада пажоўклае лісьце…
Запляці залатую касу.
Дні і ночы разьвеюць туман…
На балоты, на росы разьвеюць…
Сож і Гомель… Краіна мая!..
Паглядзі, як зара ружавее…
Дні і ночы разгоняць туман,
Так было… Дык ці-ж будзе так?..
Чуў я песьні і казкі чуў я.
Бачыў я тваіх рэк сінь і сталь,
думаў думу з табой залатую…
Так было, дык ці-ж будзе так?
Праз палі, праз нізіны і ўзвышшы,
праз кудлатую сінь лясоў,
бачу, як навальнічыць вышаў
з берагоў крутарогіх Сож
праз палі, праз нізіны і ўзвышшы.
Вецер, вецер! Рабінавы сум
над старым, нах чужым і над новым…
Запляці-ж залатую касу,
выйдзі ў поле спаткацца з вясною…
Вецер, вецер! Рабінавы сум.
Сож і Гомель!.. Краіна мая!..
Песьням — шыр!.. Палынам — раздольле…
Разьліюся песьнямі я
пра тваю неапетую долі…
Сож і Гомель… Краіна мая!
Запляці залатую. касу.
Быйдзі ў сьвет і вясьне пакланіся.
Можа ўспомніць былую красу
лістапада пажоўклае лісьце…
Зайляці залатую касу.
Гомель, 19-IV—26 г.
|