І ў сэрцы (Божа, якаво!)…

І ў сэрцы (Божа, якаво!)…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *

І ў сэрцы (Божа, якаво!) —
Якія спевы і маленні.
О, як ні раніць хараство —
Яго туга, яго баленні,
Нібы празрыстых тайн пітво, —
Не весць хаўтур, а знак збавення.

(?)