Ў зімовы вечэр (1910)

Ў зімовы вечэр
Драма
Аўтар: Эліза Ажэшка
1910 год
Арыгінальная назва: W zimowy wieczór (1906)
Пераклад: Вацлаў Ластоўскі
Іншыя публікацыі гэтага твора: У зімовы вечар (Ажэшка/Ластоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Загляне сонцэ
і ў нашэ ваконцэ
“.

Эліза Ожэшко.



Ў ЗІМОВЫ
ВЕЧЭР

Сцэна с селянскаго жыцьця.



На беларускую мову з рукапісу перэклаў

ВЛАСТ.



ПЕЦЯРБУРГ.

1910.

Выпіс c таварыскае умовы

БЕЛАРУСКАЕ ВЫДАВЕЦКАЕ СУПОЛКІ

„Загляне cонцэ і ў наша ваконцэ“.

(Адрэс: С.-Петербургъ, В. О. 6-я лінія 1, кв. 20, издательство „ЗАГЛЯНЕ СОНЦЭ І У НАШЭ ВАКОНЦЭ“)


Таварыства мае мэту друкаваць і шырыць выданьня беларускіе і усё, што сты­каецца з жыцьцём Беларусі.

Таварыства складаецца с паўнапраўных сябрукоў і супольнікаў.

Супольнікам можэ быць кожны, хто заплаціць у касу таварыства ня менш за дзесяць (10) руб. На гэтае грошы яму выдаецца супольніцкі квіт.

Кожны супольнік мае права купляць выданьня суполкі с скідкою 20%.

Супольнікі не мешаюцца да гаспадаркі таварыства (не вядуць рахункаў, не патпісываюць вэкселяў) і не атвечаюць за яго даўгі.

Кожны супольнік мае права падаваць голас дарадчы.

Ат чыстага спору (прыбытку) кожны год адлічаецца 15% у запасны капітал. З астаўшаеся часьці раздаецца усім сябруком і супольніком дывідэнд, але ня больш за 8% у год.

Кожны супольнік мае права выйсьці с таварыства і дастаць свае грошы назад, калі захопяць. Аб гэтым павінен ён на пісьме уведаміць за 6 месяцаў да канца года.

Хто хочэ, таму можэць быць выслана поўная таварыская умова.


Загляне сонцэ
і ў нашэ ваконцэ
“.

Эліза Ожэшко.



Ў ЗІМОВЫ
ВЕЧЭР

Сцэна с селянскаго жыцьця.



На беларускую мову з рукапісу перэклаў

ВЛАСТ.



ПЕЦЯРБУРГ.

1910.

На рукаписы написана:

Къ представленію дозволено. С.-Петербургъ, 7 іюля 1910 г.

За цензора драматическихъ сочиненій
Ребровъ.

№ 7226.


Ў ЗІМОВЫ ВЕЧЭР.
- - - - - - - - -


Асобы:

СЫМОН МІКУЛАгадоў 70.
БОНДАР — старшы сын Мікулы – – 40.
АЛЯКСЕЙ — малодшы сын Мікулы – 30.
ЯНУК — сын Бондара 14.
НАСТА 65.
КРЫСТЫНА — жонка Бондарава 35.
ГАНУЛЬКА — Мікулава дочка 18.
АЛЕНА — Аляксеева жонка 22.
ПАДАРОЖНЫ — гадоў каля 22.

ДЗЕЎЧАТЫ, ХЛОПЦЫ.
- - - - - - -

ЗЬЯВА I.

Рэч дзеецца ў заможнай селянскай хаці. Сама хата абшырная, з нізкай стольлю і двумя невялікімі вокнамі. Ў печы палае агонь; полымя шыбае аж за чалесьнік; пад сьценамі — з абадвох старон доўгаго стала — лавы. Там і сям стаяць услончыкі. На покуці колькі абразоў у рамах, аклееных пазлачанай паперай; у кутках — гаспадарскіе прылады і бондарскіе інструмэнты. Адны дзьверы вядуць у сені, другіе ў бакоўку; каля першых — невысокі анкарак /дубовы бачонак/. На лаві за сталом сядзіць Сымон Мікула, стары селянін, сівы, карэнасты; на другой старане — старшы Мікулаў сын, бондар, 40 гадоў, так сама карэнасты, з абросшым тварам, заняты нейкай бондарскай работай, злегку пастуківае далатом, канчаючы работу. Каля печы бандарыха — гаспадыня хаты, Крыстына — казістая селянка, гадоў 30, здаровая, чэрствая с паважнымі рухамі і разумным паважным тварам, — стаіць задумаўшыся. З другой стараны чалесьніку, так сама ў блеску агня, сідзяць за прасніцамі Гануля, 18 гадоў, дачка Мікулава і Аленка, жонка малодшаго яго сына, Аляксея; абедзьве высокіе, тонкіе, надные жанкі. Аленка з дзіцяткай на каленах. У поўным сьвятле агня сядзіць Настуля, старая кабета, худая, с жоўтым і маршчыстым тварам, з пасмамі сівых валасоў, выпадаючых с-пад чырвонай, выношэной хусткі, цесна каля патыліцы завязанай; перад ёй стаіць рэшато, поўнае фасолі, каторую яна лушчыць. Недалёка ад бондара Якук — 14 гадоў, дзяцюк с крукамі /на крукі накручэны тонкіе шнуркі/ на каленах і ігліцай у руках: прылады вязаць бучы. Сярод хаты стаіць Аляксей — 30 гадоў, высокі, казісты, з доўгімі, назад аткінутымі валасамі, з фігуры і твары бье сьмеласьць і пэўнасьць самога сябе; ён у зграбным казакіне, шытым з аўчынак, с чорным каўнером, у доўгіх ботах, с пугаю ў руках. Калі паднімаецца завеса, ўсе маюць вочы зьвернутые на Аляксея; відаць перарыў у рабоці, бо ўсе свае прылады дзержаць у руках, нічога ня робячы. Наста, хоць іншай думкай занята, але рукі яе самі сабой лушчаць фасолю; струкі, покаючыся, трэскаюць. Гануля так сама міма-ведама круціць нагой калаўрот, кола катораго памалу круціцца; рука Ганулі і рука Аленкі трымаюцца пры кудзелі. Ўсе слухаюць з вялікай увагай і цекавасьцю.

АЛЯКСЕЙ. Да душы, праўду кажу! Ўвесь сьвет быў сягоньня на кірмашы, і ўсе так сама гаманілі, ажно і торгу не было ніякаго. Ўсе казалі, што гэта Рысь, той самы, што колькі год таму с сваей хэўрай, — каб ім дабра не было! — траіх людзей забіў.

БОНДАР. Жыдоў, здаецца, ці што?

АЛЯКСЕЙ. Але! Двое жыдоў і бабу з села, што тады ў іх начэвала, забілі, — а ўсяго багацтва 30 рублёў у іх знашлі. Тады яго спаймалі, зрабілі суд над ім і ў катаргу ў Сыбір на вечные часы засудзілі. А ен ўзяў ды-й уцёк с турмы. Уцёк, гад, апратку іншую адзеўшы, і за рабочаго на нейкую хвабрыку з хвалышывым пашпартам прыстаў. Прыстаў на хвабрыку за рабочаго і быў там год, быў два, быў тры гады, ажно там спазналі яго, ізноў спаймалі, ізноў у турму. Кажуць, што, злавіўшы, ў турме сто бізуноў яму ўсыпалі.

АЛЕНКА. /З страхам/. Ай-ай-ай!

НАСТА. /Шкадуючы/. Божухна ты мой, Божухна! Сто бізуноў усыпалі!?.

КРЫСТЫНА. /Маркотна/. І вытрываў… Во-й, Божэ ты мой, чаго гэта чалавек ня вытрывае на сваём вяку. А здаецца кволае стварэньне якое.

АЛЯКСЕЙ. Ага! Чорт не пагаліўся на яго душу. Ў бальніцы пралежыў свае, і ў Сыбір пагналі яго, а ён узяў ды-й зноў з нейкай турмы ўцёк.

НАСТА, АЛЕНКА, ЯНУК. /Разам/. Уцёк.

АЛЯКСЕЙ. Ага. Лахі пад пахі, ды-й задаў лататы. Цяпер пісьма аб ім, кажуць, па ўсім гасударстві разаслалі. Да губэрнатороў, да станавых, да земскіх, да нашых канцэлярый пісьма разаслалі, што, кажуць, такі і такі, ў катаргу засуджэны, з дарогі ўцёк, што, кажуць, шукаць яго і зымаць кожнаму, хто жыў прыказуюць… Па ўсім гасударстві, кажуць шукалі, шукалі, шукалі, ажно знайшлі… гдзе? Ну, згадайце, людцы, гдзе душагуба, разбойніка, вісельніка гэтаго знайшлі?

УСЕ. /Апрача старога Мікулы і Крыстыны, а галасьней за ўсіх Наста і Янук. Разам/. Гдзе? гдзе? кажы! Ой, Аляксейка, міленькі, кажы скарэй!

АЛЯКСЕЙ. /Голасна/. Тут!.. недалёчка, нашым суседам быў… а? добры сусед! што? Каб яму дабра не было!

БОНДАР, НАСТА, ЯНУК. /Разам, з задзіўленьнем/. А-а-а-а! Дык злавілі, зымалі ізноў?!

АЛЯКСЕЙ. /Сьмяючыся/. Лягчэй ветра злавіць у полі, чым-сі такога. Счэзнуў!.. Пакуль прыйшлі па яго, знюхаў, чым пахне, і счэзнуў. Як камень у ваду. Прапаў і ўсё. Вядома толькі, што тут нейдзе ёсьць недалёчка… Пісар сягоньня кажэ: “Шукайце, калі Бога баіцеся, шукайце, а то, каже, усяму беда будзе. Разбоі будуць, кажэ, зладзействы, грабежствы; — а як хто яго зловіць, то мы зараз у турму яго, кажэ… Ўжо цяпер, кажэ, ня сто нагаек, але дзьвесьці улепім”.

НАСТА, АЛЕНКА, ГАНУЛЬКА. /С трывогай і жалем/. Ой-ой-ой, Божухна, Божухна!

АЛЯКСЕЙ. Ага! “дзьвесьці нагаек, кажэ. І, кажэ, ў ланцугі мы жалезные ножкі і ручкі яму закуем, на ўсё жыцьцё ў катарзі да тачкі прыкуём… Нехай прападае і прападае. Нехай у муках жыве і нехай яму чорт душу, на векі пеклу запраданую, з згніўшаго ад мук цела выдзярэ”… /Праз момэнт усе маўчаць. У паветры, чырвоным ат паланеючых у печы дроў, пралетае страхота/.

КРЫСТЫНА. /Ў паставе спакойнай, з задумай/. Усё-ж-ткі і ён — стварэньне Божае. Благі — то благі, калі забівае, але каб так і шэршня гнаць па сьвеці і мучыць… /Зноў момэнт цішы; жанкі ківаюць галавамі, мужчыны думаюць; бондар памалу пачынае ізноў стукаць далатом/.

СЫМОН МІКУЛА. /Падымае галаву, апушчэную да гэтаго часу/. Справедліва! Гэтак з разбойнікамі і ўсімі крыўдзіцелямі трэба рабіць. Нехай чужога дабра ня лупяць, бо гэта сам Бог забараніў. Бог сказаў: не крадзі! не забівай! А хто прыказу гэтаго не шануе, ня слухае, нехай пакутуе і церпіць! Вось як! Годзі!

/Кажучы гэта, стары Мікула па ўсіх хатніх водзіць вачыма, каторые раптам набраліся блеску; ў цэлай пастве відаць мысьль, што каб хто-нібудзь с тых, на каторых глядзіць, пайшоў той дарогай, на якой “той” пайшоў, ён першы апусьціў-бы сваю вялікую, жылястую і як бы з бронзы выкаваную руку. Ўсе маўчаць. Знаць з усяго, што калі гэты бацька радні скажэ: годзі! — то ніхто гутаркі ані паступкаў сваіх далей вясьці ня будзе. Аляксей падходзіць да бацькі і, цішком нешта кажучы, аддае прывезеные з мястэчка грошы, каторые той хавае за пазуху. Бондар часьцей і галасьней пастуківае далатом. Наста далей лушчыць шальбабоны /хвасолю/; Крыстына атстаўляе ад агня саганчык с кіпучай вадою; калавароты Ганулі і Аленкі пачынаюць хутка круціцца/.


ЗЬЯВА II.

ТЫЕ-Ж І ПАДАРОЖНЫ — /высокі, худы, с тварам худым і высахшым, у доўгіх ботах і сьвітцы, шырока на адным плячы раздзёртай. На рыжэватых валасах і апратцы відаць крыху падаючаго на дварэ сьнегу/.

ПАДАРОЖНЫ. /Ўходзячы нясмела дзьверамі з сяней/. Слава Хрысту!

УСЕ. На векі вечные!

ПАДАРОЖНЫ. Пане гаспадару і пані гаспадыня! Ласкі вашай прашу, дазвольце гадзінку ў хаці вашай пасядзець… Сагрэюся і далей пайду — доўга дакучаць вам ня буду.

СЫМОН МІКУЛА. Просімо! Заходзце і пасядзіце.

КРЫСТЫНА. Чаму не? Зайдзеце, калі ласка, пасядзеце сабе і пагрэйцеся! /Да Янкі/. Падай дзядзьку ўслончык!.. /Падарожны садзіцца на ўслоне перад агнем, кій з жалезным на канцы акуцьцём стаўляе міжы кален і крэпка заціскае чырвоные ад сьцюжы рукі/.

ПАДАРОЖНЫ. Ой, зімна, зімна!

АЛЯКСЕЙ. Ага! Паспытаў і я гэтаго сягоньня, вертаючыся з мястэчка. Вецер сягоньня такі, што, здаецца, вось ухопіць і на канец сьвету панясе.

ПАДАРОЖНЫ. /Жартам/. Асабліва, калі чэлавек з голаду лёгак.

МІКУЛА. /Да Падарожнаго/. Галодны, вашэ?

ПАДАРОЖНЫ. Зьеў-бы, пэўна, што зьеў-бы сабе чэлавек, каб было што… Але лекаі мае, гады, пажорлі ўсё тое, што мой кухар прыдбаў на дарогу. /Сьмяецца, заціраючы рукі. Мае выгляд кепкуна, каторы патрапіць разьвесяліць усіх і хочэ дабіцца прыхільнасьці. Але голас захрыпае ў горлі, а з вачэй прагледае неспакой і голад/. …Два дні ў дарозі. Цъфуй! Памяць мне ў галаве замёрзла, ці што? Якіе два дні? Два тыдні ў дарозі… ўсё іду, ды іду, дый шукаю таго, што згубіў… Ня ведама толькі, ці згуба тая знойдзіцца? Ха-ха-ха! Чэлавек заўсягды нешта губляе па дарозі, а пасьля шукае сваей згубы… а пасьля не знайходзіць, а пасьля ў магілку цёмную і глухую. Ха-ха-ха!

СЫМОН МІКУЛА. Крыстына! дай яму есьці. /Да Падарожнаго/. Здалёку, ваша?

ПАДАРОЖНЫ. З Нямеччыны.

АЛЯКСЕЙ. Пэўне ў нейкую хвабрыку мяркуеце, бо немцы больш за ўсё ў хвабрыку прыходзяць.

ЯНУК. /С цікавасьцю/. Дык вы, дзядзька, немец?

ПАДАРОЖНЫ. Я ня немец, але з немецкаго краю іду. Ў фабрыку іду, гдзе палотны робяць, бо, кажуць, казармы будуюць, вось, можэ туды наймуся, бо мулярскую работу знаю… абы зарабіць… абы жыць…

БОНДАР і АЛЯКСЕЙ. Ой, гэта шчырая праўда; беднаму чэлавеку абы зарабіць, абы жыць…

КРЫСТЫНА. /Стаўляючы на стале міску са стравай і кладучы булку хлеба/. Ешце, калі ласка; чым ката багата, тым рада…

ПАДАРОЖНЫ. /Не атказываючы Крыстыне, да Сымона Мікулы/. Ня гневайцеся, пане гаспадару, але празяб я на нет. Каб так чарачку, чарачку…

СЫМОН МІКУЛА. Крыстына! дай гарэлкі. /Крыстына прыносіць і стаўляе перад гасьцём бутэльку і чарку. Сымон налівае чарку і, падносючы к губе, ківае галавою да гасьця/. На здароўе! /Налівае/.

ПАДАРОЖНЫ. /Бяручы чарку з рукі гаспадара і паднімаючы к губе/. На шчасьце! /Выпівае с прагавітнасьцю і з роўнай прагавітнасьцю пачынае есьці. Наста нясьмела падходзіць да стала, угледаючыся на бутэльку/.

МІКУЛА. /Да Насты/. Пій!

НАСTА. /Выпівае чарку гарэлкі, кланяецца укруг усім і рукавом кашулі выцірае губы/.

ПАДАР. /Перестаючы есьці/. А жонка ваша, пане гаспадару, ці жыве?

НАСТА. /Ажывіўшыся пасьля выпітай чаркі, перэпыняе гаспадару/. Даўненька ужо памёрлі, з дзесяць гадоў ужо, як па- мёрла…

ПАДАР. /Апусьціўшы на місу лыжку са стравай/. Памё-ё-р-ла. /Праз момэнт угледаючыся на Насту/. А цябе, цётка, Настай завуць? У дварэ гаспадыней была?

НАСТА. /Паднімаючы руку да чэла/. Ў імя Айца… А вашэ скуль аб гэтым ведаеш?

ПАДАРОЖНЫ. /Не атказываючы Насьце, да гаспадара/. А даўно-ж гэта, пане гаспадару, гэту хату пабудавалі?

МІКУЛА. /Памалу, роўна/. Хата старая. Толькі не так даўно падрубіў я яе, ды вокны вырэзаў большые…

ПАДАР. Я-ж гэта і гляджу, што хата не зусім такая, як была.

БОНДАР. /Здзіўлены/. Ці-ж вы калі бывалі тут?

ПАДАР. /Не атказываючы і ядучы далей, разгледаецца кругом; крыху даўжэй затрымываюцца яго вочы на бондары і Аляксею, ажно ізноў лыжка вываліваецца яму з рук у міску/. Вось як! Старой нема ужо?! /Да Сымона Мікулы/. І Ясюка нема?

МІКУЛА. /Спакойна/. Якога Ясюка?

ПАДАР. /Сьмяючыся/. Якога? Гэта-ж трэйцяго сына вашаго, пане гаспадару.

АЛЕНКА. Ці вашэ тутэйшы, што так ведаеце ўсё?

НАСТА. Мусіць вы з некуль тут… з блізка?

БОНДАР. Не першыня вам тут быць… Ого!

НАСТА. /Прыстаючы/. Былі тут калі? былі, кажыце!

ПАДАР. /Неўспадзеўкі са злосьцю/. Ну, быў, быў! То-й што, што быў? /Маркуючыся, спакойна/. Наймаўся тут за рабочаго тады, калі двор будавалі. Пры будові новаго двара наймаўся…

БОНДАР. Даўно ўжо гэта. Можэ з двадцаць гадоў будзе, як новы двор будавалі…

ПАДАРОЖНЫ. З двадцать гадоў ужо…

БОНДАР. Тады шмат чужых людзей на работу прыходзіло.

ПАДАР. І я прыходзіў.

НАСТА. /Ўгледаючыся ў Падарожнаго/. Нешта мне ў вачах марочыцца… ні то, здаецца, знаю вас, ні то, здаецца зусім не знаю.

МІКУЛА. /З большай, чымсьці калі-небудзь жывасьцю/. І мне тое самое… здаецца, што вас знаю, то ізноў здаецца, быццам зусім не знаю… /Абое гледзяцъ у Падарожнаго, каторы ўстае і, хутка заціраючы рукі, шырокімі крокамі ідзе да палаючай усё ешчэ печы. Тут стануўшы, вьпрастовываецца і нахінаецца да Ганулькі, каторая перэстае прасъці/.

ПАДАР. Ты гаспадарова дачка?

ГАНУЛЬКА. Дачка.

ПАДАР. Самая малодшая?

ГАНУЛЬКА. Самая малодшая.

ПАДАР. А старшая, Марыська, дзе?

ГАНУЛЬКА. Замужэм.

ПАДАР. У гэтай весцы?

ГАНУЛЬКА. Не, ў Дуброўлянах, у мужавай хаці жыве.

ПАДАР. Ў мужавай хаці жыве. /Грудзі яго паднімаюцца кароткім, глыбокім уздохам/. Ах-ах-ах! /У часі кароткай гутаркі Падарожнаго з Ганулей, Наста, падкраўшыся да бутэлькі з гарэлкай, хутка выпівае чарку, а Мікула, прад каторым стаіць бутэлька, не ўбачыў гэтаго, сідаючы ў задумі, з галавой спушчэнай на грудзі/.

МІКУЛА. /Уздыхае/. Ах-ах-ах! /Уздыханьне цяжкае і працяжнае Сымона Мікулы наступае па кароткім і глыбокім уздоху Падарожнаго/.

АЛЯКСЕЙ. /ДА Падарожнаго вясёлым голасам/. А аб разбойніку Рысю ці ня чувалі чаго, ходзячы па сьвеці? А?

ПАДАРОЖНЫ. /Момэнт памаўчаўшы, спакойна/. Чаму ня чуў? Чуў! Цэлы сьвет толькі аб ім цяпер і гаворыць.

АЛЯКСЕЙ. А як думаеце, дзядзька: зловяць яго, ці ня зловяць яго.

ПАДАР. /Падумаўшы/. Можэ зловяць, можэ ня зловяць…

АЛЯКСЕЙ. Ой, каб злавілі! А то пісар кажэ, як барані Божэ, ня зловяць, усім беда будзе: разбоі, кажэ будуць, грабежствы, тое ды сёе, каже, будзе. Што гэта шэльма такі, калі на волі, ці мала бяды людзям наробіць.

БОНДАР. А мне больш за ўсё цікава, як гэта ён с турмы аж два разы здалеў уцячы. Не раз і не два разы даводзілося мне ў горадзі турму бачыць. — Муры-ж — муры! Божухна ты мой! Салдаты са штыкамі ўсюды; хіба птушкаю трэба быць, каб уцячы, каб выляцець стуль. А ён выляцеў. Вось хітры. Хіба сьцяну зубамі прагрыз, ці што.

ПАДАРОЖНЫ. /Спакойна/. Да не.

БОНДАР. То як-жэ. Каб і крату жалезную ў вакне перэпілаваў, ды праз такое высокае вакно на каменьні скокнуў, то і дух вон бы яму выляцеў, і касьцей не сабралі-б…

ПАДАР. Ён і не скакаў праз вакно, але выляцеў.

АЛЯКСЕЙ. Хіба на чортавых крыльлях?

ПАДАР. Не на крыльлях.

АЛЯКСЕЙ. То хіба на лапаці?

ПАДАР. На парасоні.

БОНДАР, АЛЯКСЕЙ, НАСТА, ЯНУК. /Разам/. На парасоні? Дзіва, ды-й толькі!

ПАДАР. Хто ня ведае — камэдыя, а хто ведае — ані чагусенькі. Сказаць, як ён рабіў — Рысь той, калі с турмы ўцекаў. /Бярэ кіёк свой, каторы перад тым быў пастаўлены каля сьцяны, і, апаведаючы, вымахівае кіём; жалезнае акуцьцё на канцы кія пры блеску агня зіяе чыстым жалезам/. Узяў вялікі парасон, распусьціў яго во — гэтак, і гоп з вакна. Парасон спускаўся на зямлю памаленьку, спусьціўся ажно да самай зямлі, а той Рысь грымнуўся аб камень… Косьці заляскалі, ў вачах агні здаліся, але нішто, добра! Лахі пад пахі і гайда ў сьвет шырокі, вольны! Парасон той знайшлі каля турмы, хутка знайшлі, але яго дарма тры гады шукалі і… цяпер шукаюць… Ха-ха-ха! /Момэнт маўчаць усе/.

МІКУЛА. /Панура/. А ты, братко, скуль ведаеш, як там было?

БОНДАР. Гэта праўда! Скуль ведаеш?

АЛЯКСЕЙ. Нешта, ваша, надто ўжо добра ўсё ведаеце аб гэтым Рысю.

НАСТА. Можэ вы, міленькі, бачылі яго калі?

ПАДАРОЖНЫ. /Разам прыцішаючы голас і корчучыся/. Ды гдзе-ж бы я яго бачыў? З Немеччыны іду. Ведаю то ведаю; чуў. Людзі казалі… Але бачыць… скуль-жэ я?..

АЛЯКСЕЙ. А шкода, бо як бы бачылі яго, то і нам бы сказалі, як ён выгледае.

ПАДАР. /Пасьпешна/. Чуў… Казалі… што нізкі, лысы, аднавокі. На што вам ведаць, як ён выгледае?

АЛЯКСЕЙ. Лягчэй было-б, калі што, злавіць. Вот, каб я яго злавіў, сам бы скуру сваімі рукамі зьдзер бы с плячэй!

ПАДАР. /Кепкуючы/. Фі-Фі! Такі малады, а ўжо маніцца скуру зьдзіраці з людзей…

АЛЯКСЕЙ. Ды што, што малады, але нікога ня скрыўдзіў. Шкадаваць ешчэ такога… Ой-ой-ой! Так бы я яму скуру злупіў, што га-а-а! Нехай другіх не забівае.

АЛЕНКА. Ціха, Аляксей, не крычы так!

АЛЯКСЕЙ. Вот-жэ буду крычаць. Каб яму так дабра не было, як ён безвінных людзей пагубіў.

ГАНУЛЯ. Ахці мне! Можэ і цяпер забіваць пачне?

НАСТА. Пэўне, што пачне. Каб яму косьці пакруціло! Каб яго паляруш!..

БОНДАР. Глядзі, што дабярэ сабе кампанію, дый пачне каней выводзіць.

АЛЯКСЕЙ. Не дажджэцца ён. Будзе каней красьці, як кат яму дзьвесьці нагаек улепіць.

ГАНУЛЯ. /Жаласно/. А! ой-ой!

АЛЕНКА. /Ешчэ, жаласьней/. Ой-ой-ой!

НАСТА. Дзьвесьці нагаек? Божухна мой, Божухна! Божухна міласэрдны!

АЛЕНКА. Ой, бедны ён! Каб і няведама што ён зрабіў, дык такі бедны.

НАСТА. На што яму было на сьвет радзіцца такому? На што яго Бог найвышэйшы стварыў. /Момэнт маўчаць усе/.

КРЫСТЫНА. Аднак-жэ і яго калісь-ці матка на руках сваіх насіла, галоўку яго цалавала, — “сынок мой, сынок маленькі!” казала… А цяпер…

ПАДАРОЖНЫ. /Ўгледаючыся на Крыстыну, а пасьля нахінаячыся над ёю, шэпчэ ў самы твар/. Пільнуй ты матулька, сынка свайго, ой добра Янкі свайго пільнуй, каб ён ніколі такім бяздольным ня быў… /Крыстына с перапуду адсуваецца і абнімае шыю Янкі/.

МІКУЛА. Справедліва! Нехай разбойнікі крыві людзкой не праліваюць, нехай дабра чужога не крадуць. Бог найвышэйшы сказаў: не крадзі! не забівай! А хто гэтаго сказу ня слухае, нехай цярпіць і пакутуе. Во як! Годзі!

ПАДАРОЖНЫ. /Пільна ўслухіваўся ў мову старца/. Годзі! Добра вам, пане гаспадару, казаці: Годзі! Але ці таму, каго, як ліхога зьвера, па сьвеці ганяюць, каб, дагнаўшы, зьбіць на горкае яблыка, а пасьля ў катаргу загнаць, — годзі, ці ня годзі — гэта ужо ён толькі сам у сваей душы ведае, — сьвет, людзей, сябе самога і дзень той, у каторы радзіўся, праклінаючы. Кажнаго чэлавека можэ спаткаць нешчасьце… /Глядзіць на Аленку, каторая гайдае на руках дзіцё сваё/. І ні водная матка ня ведае, каго там… за многа год… на руках сваіх калышэ… /Шыро­кімі крокамі падходзіць да стала, налівае чарку гарэлкі і, выпіўшы, ізноў становіцца перэд агнём. Пільна ўгледаючыся на Сымона/. Годзі! Добра вам, пане гаспадару, казаці: годзі! А ці вы ведаеце, якім парадкам той Рысь, катораго цяпер, як ліхога зьвера, ганяюць, — як ён першы раз у бяду папаў. Можэ першы раз у такую бяду папаў за такую драбніцу, што і плюнуць не варта было, а беда тра­се таго, хто на ёй едзе. Ой, пане гаспадару, — так трасе, што часам душу ў чэлавека бруднай падшэўкай на верх пераверне. Кажная людзкая душа мае брудную падшэўку, толь­кі ў аднаго яна выйдзе на верх, а удругога ня выйдзе яна на верх… Вось што. /Падходзіць ізноў да стала, датыкаецца да бутэлькі, але не наліўшы гарэлкі ў чарку, ізноў перэд агнём станавіцца. Натура парывістая, зухвалая, прагоркшая відаць з яго твару, с хуткаго дыханьня грудзей яго. Сьмяецца горка і голасна/. — Годзі! кажэце, пане гаспадару, годзі. Каб-жэ гэта тым злыдням, што точаць душу людзкую, кожны меў моц сказаць: годзі! У аднаго гэтые злыдні сьпяць, а ў другога разбудзяцца і душу на згубу цягнуць… А як думаеце, пане гаспадару, ці душы такой, на гібель у пропасьць цягнутай, паможэ хто? Ха-ха-ха! Саломіны ніхто не падасьць, ніхто не зжаліцца, што ў гразь уваліўся, — на сухое мейсца ня выведзе, не! Кожны толькі ешчэ нагу патставіць. Бывае, што сам з гразі вылазіць прабуеш… Ого, не дадуць. Ага-ту! Як гончые ваўка, гоняць, дагоняць, — назад у гразь, у балота ўгоняць і рвуць, і мучаць, пакуль той нешчасны, ашалеўшы не пачне кусацца. А што рабіць такому? Калі вайна, то вайна! Калі прападаць, то ўжо добра наеўшыся і напіўшыся, ды хоць-бы і лоб ворагу расчэпаўшы. Хто такому вораг? Цэлы сьвет яму вораг, ніхто не дасьць ратунку, а кожын загубіць хочэ. /Кажучы, глядзіць на Мікулу; плечы і галава ў яго трасуцца. Ўсе сідзяць, заслуханые і крыху перэпужаные гутаркай Падарожнаго. Момэнт маўчаць/.

АЛЯКСЕЙ. Ой-ой, вашэ! Нешта вы надта ўжо разбойнікоў бароніце! Можэ вы самі…

МІКУЛА. /Разам паднімаючы галаву да Аляксея/. Годзі!


ЗЬЯВА III.

ТЫЕ САМЫЕ і дзьве ДЗЯЎЧЫНЫ з села.

Дзьверы з сяней атчыняюцца з голасным скрыпам, уходзяць дзьве селянскіе дзяўчыны с калаўротамі; кажуць: “слава Хрысту.” і падходзяць да агня, дзе Гануля і Аленка, вітаюць іх і саджаюцца перед агнём. Чатыры маладые жанкі нахінаюцца да сябе галовамі; чуваць шэпты і ціхі сьмех; Крыстына прадзе, Бондар і Янук бяруцца за свае работы, пры чым бондарово далато пачынае звонка пастуківаць, Аляксей станавіцца за сваей жонкай і пахінуўшыся, нешта той кажэ; Падарожны сядзіць на ўслоні, побач Мікулы; Наста прысовываецца да яго, амаль што не апіраючыся аб яго плячо, надстаўляе вуха.

ПАДАРОЖНЫ. Пане гаспадару! А што з вашым Януком чуваць?

МІКУЛА. /Нехаця/. З якім Януком?

ПАДАР. А с трэйцім сынам вашым? Двое тут, а трэйцяго нема… Ці аб ім ужо зусім забыліся?

НАСТА. /Горача/. Ды каб я веку свайго не дажыла, каб мне рукі, як тая верба, павысыхалі, калі я аб ім забылася, аб Януку маім дарагенькім, аб саколіку маім беднінькім. Сваіх дзяцей ня мела я, дык яго, як роднаго сынка палюбіла.

ПАДАР. А вы, пане гаспадару, зусім забыліся ўжо?

МІКУЛА. Ці вашэ знаў яго?

ПАДАРОЖНЫ. Знаў! Хлопец быў сьціцны і сьмелы.

МІКУЛА. Надта сьмелы.

НАСТА. Ой, здарылася яму беда, бедачна.

ПАДАР. А што такое здарылося яму?

МІКУЛА. /Ажыўляючыся крыху/. Да, з нічога пайшло. Можэ першы раз ён і за праўду пакутаваў… Дуброўлянцы зямлю ў нас адбіралі; мы баранілі; ён болей за ўсіх бараніў… Начальству спраціўляўся, ў вастрог узяло…

НАСТА. Каб ён скрозь зямлі прайшоў, як ён самога сябе загубіў.

ПАДАР. Ён ужо прапаў, цётка, не праклінайце. /Да Мікулы/. А як с турмы павярнуў, то што было?

МІКУЛА. Што было? Дня ўжо спакойнаго праз яго не было. Надта ўжо хітрых меў тамака настаўнікаў. Як-бы сам чорт у той турме ўлез у яго. Піць пачаў. Я сперша да яго з добрым, — і так і гэтак… а пасьля…

НАСТА. /Горачо/. Біў! Як сперша любіў і галубіў, так пазьней, калі бедненькі з вастрогу вярнуўся, біў сваімі рукамі, кіем, чым папала, біў. “Я яму”, кажэ, “гэтае дрэньства, гэтую блаж, што ён папрыносіў, з душы і цела выбью”! /Голасна гамоніць/. Не стрымаў, саколік мой, Яначка мой міленькі, ўзяў, дый уцёк. Можэ ён ад рук бацькаўскіх, што над долей яго, над беднай, жаласьці ня мелі, ўцёк. Можэ ад пабору, каб у салдаты ня йсьці, ўцёк. Можэ сябар які, с каторым у вастрозі спазнаўся, нагаварыў… Узяў, ды-й уцёк, і вочы ўжо нашы с той пары яго не бачылі. Плакалі мы ўсе па ім, і здаецца, што па сьценах гнілой хаты — хатачкі яго родненькай — сьлёзы плылі. Толькі бацька родны — той аб ім с таго часу ніколі ня ўспомніў, ніколі сынка свайго родненькаго не пажалеў… такі ўжо строгі…

ПАДАРОЖНЫ. Ой, бабка, дурная ты! Калі ніколі не пашкадаваў, то чаму-ж унука свайго Янкам ахрысьціць загадаў? А? Калі ўнук на сьвет радзіўся, ён аб сыне сваім, каторы са сьвету счэз, успамінаў? Ці не праўда, пане гаспадару? Ці не праўда?

МІКУЛА. /Паднімаючы руку да чэла/. Ў Імя Айца і Сына… А як-жэ ты гэта згадаці мог? /З неспакоем вялікім/. Хто вы такі? Або я вас знаю, або не знаю?.. /Скора, голасным шопатам/. Згінь, мара, прападзі! /Падарожны шыбкім рухам устае з услону, шырокімі крокамі ідзе да другой сьцяны на супроць і станавіцца побач Аленкі, каторая корміць дзіця. Адночасьне дзьверы с трэскам атчыняюцца і зачыняюцца; ўбегае праз іх дзеўка, зусім задыхаўшыся, с калаўротам у руках/.


ЗЬЯВА IV.

ТЫЕ САМЫЕ і ДЗЯЎЧЫНА.

ДЗЯЎЧЫНА. /Паставіўшы каля дзьвярэй калаўрот, крычыць/. Ратуйце, дзеўчаткі, калі ў Бога верыце! Хлопцы ідуць! /С сяней чуваць голасны шопат мужчынскіх цяжкіх ботаў, хлопцы знарокам страшаць і гаманяць/.

ДЗЕЎЧАТЫ. /Разам/. Скарэй, скарэй зачыняйце дзьверы, не пушчайце! Зараз лён смаліць і гаварыць розную непатрэбу будуць. Людцы, ратуйце! Не пускайце разбойнікаў гэтых, не пушчайце! /Сперша сьмяючыся і жартуючы, ўходзяць у што раз большы засос; перш удаваны страх пераходзіць у праўдзівы. Адна дзеўчына стаіць каля дзьвярэй і, зачыніўшы клямку, з усіх сіл прытрымывае; другая хапае сочерэну гарачую галавешку і становіцца быццам баронючыся; трэйцяя перэхіляе вядро з вадою. Рух, бегатня, пісклівые крыкі: “не пушчайце! ратуйце! на што яны! Мы іх ня хочэм, нам і бяз іх добра!”/.

НАСТА. /Ўскочыўшы з зэдліка і з разстаўленымі рукамі бяжыць да дзьвярэй/. Пушчайце! А гэта-ж якая мода, каб на вечарніцы хлопцаў не пушчаць? Ды за што-ж вы над імі здзекуецеся? За што-ж вы іх галубкоў на марозі трымаеце? /Атчыняе насьцеж дзьверы/. Хадзіце, дзяцюкі, хадзіце! Ну, хутка хадзіце! /Ў дзьверах тоўпіцца разам трое хлапцоў і ўходзяць у хату/.


ЗЬЯВА V.

ТЫЕ-Ж і ТРОЕ ХЛАПЦОЎ.

/Наста зачыняе дзьверы. Дзяцюкі ў кароткіх казакінках і сьвітках пераходзяць цераз хату і кланяюцца гаспадару/.

ХЛОПЦЫ. /Разам/. Добры вечэр!

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. /Падходзячы/. Сьпіць, ці што? Не атказаў.

ДРУГІ С ХЛАПЦОЎ. Нешта вельмі маркотны. /Ідуць у старану жанок, каторые быццам з вялікай пільнасьцю пачынаюць прасьці; хлопцы затрымываюцца, закурываюць папіросы; штурхаюцца лакцямі, нешта сьмешна апаведаюць сабе, часам пачынаючы голасна сьмеяцца/.

КРЫСТЫНА. /Прадучы, нотай журлівай, працяжнай, пачынае пеяць/.

Ой, валы мае, валы сівые,
Чамуж, чаму не арэце?..
Ой, леты мае, леты маладые,
Чаму марна плывеце?

НАСТА. Калі хочаце, міленькіе, то казку вам скажу?

КРЫСТЫНА. /Перестаючы пеяць/. Чаму-ж не? Скажы, цётачка, скажы!..

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Скажы нам, цётка, казку!

АДНА З ДЗЕЎЧАТ. Толькі страшную, страшненькую… не чуваную, негаданую. /Наста ідзе па свае рэшато з шальбабонамі і стаўляе яго перэд сьвятлом с печы/.

ПАДАРОЖНЫ. /Да Аленкі, пры каторай у поцьме стаіць/. Вясёлые ў вас вечарніцы?!

АЛЕНКА. А вясёлые.

ПАДАР. Даўно за Аляксеем?

АЛЕНКА. На будучаго Петра тры гады будзе.

ПАДАР. Добра табе тут жыць?

АЛЕНКА. Чаму-ж не? Добра!

ПАДАР. Аляксей ня бье?

АЛЕНКА. Ешчэ чаго не было, каб біў?!

ПАДАР. Хлеб у хаці заўсяды бывае?

АЛЕНКА. Да гэтуль таго не было, каб бяз хлеба сядзелі.

ПАДАР. Шчасьліва жывецё сабе!

АЛЕНКА. /Радосна/. Ой, Наста будзе казкі казаць! /Да Падарожнаго/. Паслухайце толькі, паслухайце! Яна надта хораша ўмее казкі казаць… нечуваные, негаданые… Кожны раз іншые… /Наста села каля прыпечку, галаву ў чырвонай хустцы выхінаючы на блеск агню; перэд ёю на зямлі стаіць рэшато з шальбабонамі, каторые, гаворачы лушчыць; стары яе голас ногды дрыжыць, зліваючыся с ціхім гудам калаўротаў/.

НАСТА. Былі сабе тры браты: два разумные, а трэйці дурэнь. Усьціглі яны лецей сваіх, і жаніціся прышла пара. Адзін раз стары, значыць бацька, кажэ: “Ідзіце, сынкі, у лес, а каторы з вас скарэй назьбірае берасьню ягад, таго я з багатай і прыгожай Ульянай жаніці буду”. Ульяна была не жартачкі як багата і надта харошая. Усе тры жаніцца з ёю хацелі; пайшлі тады ў лес і так зьбіраюць, так зьбіраюць, што ані распрастаюцца. Разумные падышлі да дурнога і пытаюцца: “А што, дурэнь, ці шмат назьбіраў ты ягад?” — “Э, кажэ дурэнь, ужо берасьцень поўны, і дамоў пайду”. Разумные глянулі ў свае берасьцені: Гдзе! ешчэ і паловы німа! Пазавідавалі дурному, ўзялі дый забілі, нож яму ў сэрцэ ўсадзілі…

ГАНУЛЬКА І ДЗЬВЕ ДЗЯЎЧЫНЫ. Ай!

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. /Ня верачы/. Вось так зараз узялі і забілі?..

НАСТА. /З глубокім перэконаньнем/. Забілі. Нож у сэрцэ ўсадзілі, закапалі, пясочкам засыпалі і, каб незначна было, вішэньку над галоўкай яго пасадзілі, ды-й дамоў пайшлі. Ажно тут той самай дарогаю едзе пан; убачыў тую вішэньку і думае сабе: Зрэжу я сабе галінку і зраблю дудку. Зрэзаў галінку, зрабіў з яе дудку, едзе сабе дый іграе. А што-ж тая дудка іграе? Вось што! /Пяе/.

Не грай, паночку, не грай!
Сэрцэйка майго не тузай!
Мяне брацейкі забілі,
Нож у сэрцэ затапілі…
Пяском вочы засыпалі…
Красну вішню пасадзілі.

Дзівіцца пан, дзівуецца, а дудка іграе ды іграе…

КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. /С падзівам/. А-а-а! О-о-о!

НАСТА. Прыехаў той пан у вёску, гдзе дурнога бацька і браты жылі; заняла яго ночка, прыходзіць да іх і просіцца на-нач. Пазволілі. Ён каней адпрог, увайшоў у хату і кажэ: “Заіграй, пане гаспадару, на гэтай дудцы, можэ яна вам што іншаго, чым мне, запяе”. Ўзяў стары дудку, іграць на ёй пачаў, а яна пяе: /Пяе/.

Не грай, татачка, не грай,
Сэрцэйка майго не тузай, —
Мяне брацейкі забілі,
Красну вішню пасадзілі…

Здзівіўся стары і даў тую дудку сыном, каб яны на ёй зайгралі. Іграюць разумные, а яна пяе: /Пяе/.

Ой вы, брацейкі, не грайце,
Майго сэрца не тузайце,
Гэта вы мяне забілі,
Пяском вочы засыпалі…
Красну вішню пасадзілі…

Тады ўсе дадумаліся ўсягусенькаго, пайшлі на магілку, аткапалі пясочэк, ды ўсё і знайшлі так, як дудка казала; разумных зараз у канцелярыю завязьлі і ў турму пасадзілі. Во як было; а ці было, ці не было — ня гневайцеся, людцы. Што знала, тое расказала, а за гэта чарачку гарэлкі дайце, бо ад доўгай гаворкі зусім у вачах замарочылося. /Бондар сьмяючыся падае Насьці чарку гарэлкі. Ўсе маўчаць, калаўроцікі круцяцца памалу-памалу, з-за прасьніц чутно колькі ўздохаў/.

АЛЯКСЕЙ. /Да дзеўчат/. Чаго-ж уздыхаеце, як на хаўтурах? /Да хлапцоў, сьмяючыся/. Перэпужаліся бабы казкі. Я-ж ім горшаго пуду наганю. /Хутка выгодзіць у сені і ешчэ хутчэй варочаецца, крычучы і с трэскам атчыняючы дзьверы/. Людцы, ратуйце, хто ў Бога веруе! Разбойнік Рысь ідзе! Во, во прыйшоў ужо. З нажом, з вострым такім прыйшоў. Гу--гу-гу-гу!.. /Сярод дзеўчат перэпалох, піск; пачынаюць адна за адну хавацца: Крыстына выскаківае з-за прасьніцы. Янка хаваецца за плечы бацькі. Адна толькі Наста астаецца на мейсцы: выпітая гарэлка разабрала яе, дык ацёршы галаву аб прыпечак, заснула. Падарожны на крык Аляксея: “Рысь ідзе!” Як апараны зрываецца з лавы, на каторай седаючы побач Алены слухаў у глбокай задумі Насьцінай казкі; цяпер с кіём сваім, крэпка сьціснутым у руках, кінуўся к дзьверам, але, калі сьмех хлапцоў паведаміў усіх, што гэта былі толькі жарты, затрымываецца пры дзьверах. Праз момэнт водзіць вачамі па ўсіх і па сьценах хаты, ды на зямлі за ніскім анкаркам каля дзьвярэй садзіцца. Ўся хвігура яго хаваецца за анкаркам, пад каторым выстае толькі яго твар узбурэны, перэпужаны, жаласны, пануры. Сымон Мікула, ўсім цяжкім сваім целам падаўшыся наперад, угледаецца ў гэты твар/.

МІКУЛА. /Паднімаючы руку да чэла, дрыжачым перэпуджаным шопатам/. У Імя Айца і Сына…

КРЫСТЫНА. /Седаючы ізноў за прасьніцу/. Годзі людзей пужаць, Аляксей! Стыдайся — не дзяцюк ужо! Дзеўчаты засьпеваймо лепей. /Пяе; колькі жаноцкіх галасоў утуруюць ёй/.

Ой, валы мае, валы сівые,
Чаму, чаму не арэце?
Ой, леты мае, леты маладые,
Чаму-ж марна плывеце? /Песьня
перэрываецца/.

ПАДАРОЖНЫ. /З-за бочкі, за каторай перш прысеў, увесь час угледаючыся ў Сымона Мікулу, голасным шопатам, у каторым чуваць сьлязьлівую, сэрдэчную ноту/. Тата, татачка!

МІКУЛА. /Такім самым шопатам/. Госпадзі Хрысьце! Зьмілуйся!..

КРЫСТЫНА і ХОР ЖАНОК. /Пяюць/.

Каб валы мае пашу мелі,
То добра-б аралі;
Каб ды леты мае волю зналі,
То-б не запрапалі… /Песьня
перэрываецца/.

ПАДАРОЖНЫ. Як перш/. Тата, татачка, родненькі.

МІКУЛА. /Як перш/. Госпадзі Хрысьце міласэрны, ратуй людзей грэшных! /У тым часі, як жанкі пяюць песьні, Бондар і хлопцы стоўпіліся каля Аляксея, каторы ім кажэ нешта таемное ціха і з энэргічнымі рухамі, а часам пальцам паказывае на Падарожнаго, каторы, загледзіўшыся ў Сымона Мікулу, нічога на-вокал сябе не бачыць/.

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. Можэ гэта хто ведае хто?

БОНДАР. А мы атказываць будзем, што быў тут і пайшоў далей.

ДРУГІ С ХЛАПЦОЎ. Ніяк ня можна пусьціць яго, ня ведаўшы, хто ён.

АЛЯКСЕЙ. /Да хлапцоў, ціха/. Можэ гэта Рысь? /У разшпіляным казакіне, з папіросай у руках, з мінай гордай, падходзіць да Падарожнаго/. — А пашпарт, вашэ, маеш? Пакажы, вашэ, пашпарт; нам трэба ведаць, хто ты такі?

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. Пакажы пашпарт!

БОНДАР. Пашпарт пакажыце! Можэ ты той Рысь, катораго за кроў людзкую… /Падарожны ўскаківае з-за анкарка, вывіваючы кіём млынка так, што жалезнае акуцьцё мігаціць у сьвятле, і патскаківае да дзьвярэй/.

АЛЯКСЕЙ. /Хапаючы яго каля дзьвярэй/. То ты гэткі?! Заместа пашпарту кій нам наказываеш?! Добрая, відаць, с цябе птушка!..

АДЗІН С ХЛАПЦОЎ. Рысь! Пэўна Рысь! Трьмайце, людзі!

БОНДАР і ДВОЕ ХЛАПЦОЎ. Трьмаць крэпка! Во які дужы. /Змагаюцца. Падарожны бароніцца і вырываецца. Бондар адбірае ў яго кій і кідае далёка ў бок/.

НАСТА. /Праз-соньня. Голас яе сонны, глухі жаласна расходзіцца па хаці/.

”Брацейкі мяне забілі,
Нож у сэрцэ утапілі”…

АЛЯКСЕЙ. Вяровак! Гэй, бабы! вяроўкі давайце!

ПАДАРОЖНЫ. /С-паміж абступіўшых яго людзей/. Пусьціце мяне на міласьць Божую! Пусьціце/ Я пайду ад гэтулъ, зараз пайду, на векі вечные пайду, нічога дрэннаго вам не зраблю! прападу з вачэй вашых, толькі пусьціце!

/Хлопцы сьмяюцца злосна. Алена з бакоўкі прыносіць пук вяровак і кідае Аляксею пад ногі/.

НАСТА. /Праз-соньня пяе сонма і жалосна/.

“Не грай, татачка, не грай…
Сэрцэйка майго не тузай…
Мяне брацейкі забілі”…

ПАДАР. /Катораму Аляксей і Бондар пачынаюць рукі вяроўкамі зьвязываць/. На гадзінку, толькі на гадзінку зайшоу я да вас… без благой думкі… сэрцэ прыцягнуло, сумны жаль загнаў… пусьціце зараз пайду… бяздольны я! на векі пайду. Толькі пусьціце. На мукі не аддавайце… Я нешчасьлівы…

КРЫСТЫНА. Аднак-жэ і гэтаго матка калісь-ці на руках сваіх насіла… І галоўку яго калісь-ці бацька сваею рукою гладзіў…

МІКУЛА. /Праз увесь час змаганьня сядзіць тварам зьвернуты да сьцяны; плечы яго дрыжаць, галава трасецца, безперэстанку жэгнаіцца. Пры апошніх славах Падарожнаго ўстае с трудом і вялікі, цяжкі, ў белай апратцы, перэпаясаны цьвердым раменным поясам, падходзіць да мужчын. Голасам строгім/: Годзі! /Аляксей, хлопцы і Бондар праз момэнт ня слухаюць і вяжуць вяроўкай рукі Падарожнаго/.

МІКУЛА. /З падвоенай моцай/. Годзі! Атступіцеся! /Мужчыны разступаюцца, — з рук Падарожнаго зваліваюцца не завязаные ешчэ вяроўкі/.

МІКУЛА. /Да Падарожнаго/. Ідзі і не грашы болей… /Падарожны падае на калені і, ногі Мікулавы абнімаючы, галавой да іх туліцца/.

МІКУЛА. /Дастае з-за пазухі і ўсовае ў рукі Падарожнаго малы жмуток грошэй паперкамі, каторые Аляксей яму перш аддаў. Другой рукой робіць крыж над яго галавой. Голасна, паважна/. — Ў Імя Айца і Сына і Духа Сьвятога! Амэн! Ідзі і не грашы болей! З Богам, з Богам! Ідзі з Богам!.. /Падарожны ўскаківае с кален, шпарка выбегае с хаты, зачыняючы за сабой дзьверы. Дзьве группы: жанок каля агня і мужчын не далека ад Мікулы — стаяць, астаўпянеўшы/.

АЛЯКСЕЙ. Гэта той Рысь быў! Як Бог у небі, гэта Рысь быў!

МІКУЛА. /З галавой апушчанай на грудзі і абвісшымі рукамі/. Янук, мой Янук! /Да сыноў/. Ваш брат! /Валіцца на лаву, закрывае твар рукамі і пачынае плакаць голасным выючым плачэм/.


Завеса.


Пераложэно ў Вільні, Сакавіка 27-го, 1910 г.

У суполцы можна купляць такіе выданьня:
(Азначэнные зоркай — выданьня суполкі, без зоркі — чужые, азначэнные bis — выйшлі і польскімі і рускімі літерамі).

Выданьня беларускіе:

I. ДА НАВУЧАНЬНЯ.

* bis Беларускі лементар цэна 6 кап.
* bis Першае чытаньне, Цётки
»
6
»
* Другое чытаньне, Коласа
»
25
»
Karotki katechizm
»
5
»

II. Навуковые, даступные для ўсих.

* Гутаркі аб небі і зямлі з рысункамі цэна 15 кап.
bis Цукер В. Тройцы
»
3
»
bis Гутаркі аб гаспадарцы
»
3
»
* bis Як ратаваць уздутую жывёлу
»
3
»
bis Як бараніцца ад халеры
»
1
»
bis Як рабіць добрые рамовые вульлі
»
5
»
bis Зямельная справа у Новай Зэляндыі
»
3
»
bis Аб гаспадарцы на хутарох і шнурох
»
5
»
bis Кароткая гісторыя Беларусі
»
60
»
bis Беларусы і іх національнае адраджэньне
»
5
»

III. Повесьці і апаведаньня прозай.

Дым Конопницкай цэна 4 кап.
Казкі
»
6
»
bis Гэдалі, Э. Оржэшко
»
6
»
bis Казка аб вадзе
»
3
»

IV. Вершы.

Вязанка Я. Лучыны цэна 4 кап.
bis Тарас на Парнасе
»
5
»
Дзед Завала, Ядвігіна Ш.
»
5
»
Снапок, зборнік вершоў А. Паўловіча
»
15
»
Адвечная песьня, абраз у XII зьявах Я. Купалы
»
20
»
bis А хто там ідзе. Песьня Я. Купалы з нотамі
»
10
»
Biełaruskije pieśni z notami A. Hryniewič
»
30
»
Песьни жальбы Якуба Коласа
»
30
»
Huślar, zbornik wieršaŭ J. Kupały
»
50
»
* Жалейка. Зборнік вершаў Я. Купалы
»
50
»
* Pan Tadeusz, A. Mickiewiča, pierekł. Marcinkiewiča
»
25
»
* Hapon, apowieść Marcinkiewiča
»
15
»
* Wiečarnicy, apowieści Marcinkiewiča
»
15
»
* Šceroŭskije dażynki, Kupałła Marcinkiewiča
»
20
»

Увага. Пачынаючы ад Жалейкі усё выданнне ёсьць і на дарагой паперы у пекнай з беларускім узорам вокладцы. Цена дарагсга выданныя два разы даражэй за звычайнае.

Беларускіе тэатральные творы.

* Модны шляхцюк, камэдыя у 1 дзеи Каганца цэна 25 кап.
* У зімовы вечэр. Абраз Э. Оржешко у I дзеи
»
35
»
* Пашыліся у дурні. Жарцик Крапіўніцкаго у 3 дзеях
»
35
»
* Сватаньне. Жарцик Чехова
»
25
»
* Михалка. Камэдыя у 1 дзеи
»
35
»
* Па рэвізіі. Абраз у 1 дзеи Крапіўніцкаго
»
35
»
„Наша Ніва» за гады:
bis 1906 50
»
bis 1908 2 р. 50
»
bis 1909 2 » 50
»

Беларусніе пачтовые пісулькі.

Шчарсуны ў летка, Шчарсуны ў зімку, Пранцішэк Богушэвіч (Мацей Бурачок), Вінцук Марцінкевіч, Мужыкі с пад Пухавіч, Торжышчэ у Пухавічах, Дзеўчаты с пад Слуцка, Парабкава дворная хата, Дудар Беларускі, Янка Лучына, Вясковая баба, Дом Тадеуша Косьцюшкі, Беларускае евангеліе XV в., Апостол. Скорыны, Беларуская библія XVII в., Беларускі псалтыр XVII в., Беларускі жыд, Арба валамі на Палесьсі, Палудзен жэнцоў у Палесьсі, Селянін с пад Мінска, Белавежская пушча, Беларускі тып.

Выданьня у чужых мовах аб Беларусі.

Бѣлорусы, А. Новіны, цэна 10 кап.

Страніцы исторіи исторіи крѣпостного права въ XVIII и XIX вѣкѣ М. Довнаръ-Запольскаго цэна 20 кап. З гісторыі апошніх ста лет паншчыны у нас.

Czeczot. Pieśni wiesniacze z nad Niemna i Dźwiny (100 biełaruskich pieśniaŭ). Cena 50 kap.

Словарь бѣлорусскаго нарѣчія Носовича, цэна 3 руб.

Программа для собиранія особенностей бѣлорусской рѣчи. Е. Карскаго стр. 50, цэна 25 кап.

Государственное хозяйство великаго княжества Литовскаго Довнаръ-Запольскаго, стр. 807 — CXII. Цэна 4 руб.

Очерки по организаціи Западно-русскаго крестьянства въ XVI в. Довнаръ-Запольскаго стр. 307+VIII+167 приложеній, цэна 3 руб. 50 кап.

В. Дунинъ-Марцинкевичъ и его поэма «Гапонъ». М. Довнаръ-Запольскаго, цэна 20 кап.

В. Дунинъ-Марцинкевичъ и его поэма «Тарасъ на Парнасѣ». М. Довнаръ-Запольскаго, цэна 15 кап.

Западно-русскіе переводы псалтыри въ XV—XVIII в.; наслѣдованіе Е. Ѳ. Карскаго, стр. 444, цэна 3 руб.

Документы Московскаго Архива Министерства Юстиціи (найбольш беларускіе) стр. 570, цэна 3 руб.

100 prykazak, zahadak, prydumak i hawendaŭ dlapażytku Biełaruskaho (Krywickaho) narodu, napisaŭ A. I. Cena 13 kap.


  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.