Аб стацьці пана С. у «Новом Времені» і «аб беларускіх» Солоневічах

Аб стацьці пана С. у «Новом Времені» і «аб беларускіх» Солоневічах
Артыкул
Аўтар: Аляксандр Уласаў
1911
Крыніца: Наша Ніва, 1911, №23

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аб стацьці пана С. у „Новом времени“ і „аб беларускіх" Солоневічах.

У № 12653 „Нов. Врем." нейкі пан С пішэ з Вільні данос на „Нашу Ніву“, каторую бытцым выдаюць „чыстокроўные палякі" за польскіе грошы", гэтые „чыстокроуные палякі убіраюцца у беларускіе сьвіткі, пяюць беларускіе песьні.. адным словам, такіе гады, што беда! А як пачнуць ешчэ паміж сабой гукаць „па хамску", значыць, па беларуску, дык толькі такі хітры чалавек, як пан Солоневіч, разбяра, што гэта палякі. Інакш і ня можа быць, добрые людцы: вось чытаюць яны „Нашу Ніву", вядуць гутарку па беларуску, а каб ешчэ ашукаць „Бѣлоруск. Жизнь", дык танцуюць лявоніху. Адным словам, губяць гэтые „чыстакроўные палякі" ня толькі ўсю Беларусь, перэварачываючы яе на Польшчу, але самае глаўнае, што губяць пана Солоневіча, яго „Бѣлоруск. Жизнь" а солоневічэскае „беларускае обчаство", — проста рэжуць без нажа.

Дасталі Солоневічы зьвінячаго мацунку ад „Національнаго саюза". Кажуць: „Дайце нам толькі трохі рублёў, дык заложым газэту, у 3 дні зваюем польшчыну, збярэм усіх — да аднаго — беларусоў да сябе, зробім беларускі клюб". Ды ці ня можна ешчэ, паночкі, закрыць „Вилен. Вѣстникъ", бо хаця гэто і правіцельственая газэта, але яна саўсім ня ўмее ваеваць з націямі: пішэ усё аб каналізаціі, — а тым часам польская інтрыга і беларускі сэпаратызм ад спакойнаго жыцьця брухі сабе загадавалі. А тутака ешчэ беларуская інтэлігенція такая дурная, што зусім не трымае за „беларусоў". Але дайце нам 3 дні тэрміну і трошкі... саўсім нямнога... грошай, бо хаця гэта і патрыотычная, і сьвятая, і вялікая справа, але дарма... дарма... бачыце, мы не прывыкшы".

„Аб тым, што я два гады таму назад у Маскве гвалту крычаў, што палякоў трэба скрозь пусьціць у Беларусі у земствы, бо яны абразованые", ня то што мужыкі-лапатнікі, — выбач мне, пане „Національны Саюз"! Бачыце, выйшла у мяне абмылка: як я прыехаў у Маскву на зьезд акцябрыстоў, а яны ўсе масквічы-кацапы, а не „ісконі рускіе"; неяк яны ня любяць ваеваць ды прыціскаць націі і чужые веры, вядома, „расейцы", — дзеля таго я і пабаяўся лаяць, а так трохі падхваліў палячкоў". А цяпер хай я ні зыйду з гэтаго мейсца, калі якому акцябрысту руку падам! Хай яны згараць з іх „левай" програмай, — цяпер я перакідываюся на век у „націоналісты". Ура, „Національны саюз"! Вон акцябрыстоў!"

Больш меньш такіе былі хрэзьбіны солоневічоў у „націоналісты".

І 15 студня 1911 года загрымеў гром, гром Солоневіча і поўгода ўжо бьець у бубны ловіць польскую інтрыгу, "ратуе" край, гудзіць, трашчыць, плача, заве да сябе беларускую інтэлігенцію, закладывае на паперы „клюб", а усё-ткі тымчасам „воз і ныне там", як сказаў расейскі дзядзька Крылов.

Ізноў польская інтрыга, ці лепей дзьве польскіе інтрыгі («Kurjer» і «Gonіec») злучыліся у вадну хэўру і вухам не вядуць ды нават не атказываюць „Бѣл Жизни", як бы яе і не было.

Глаўная „беда" у тым, што Солоневічы пасылаюць дарма беларускай інтэлігенціі сваю газэту, а выпісываць тые за грошы нізашто ня хочуць, — «каб іх ліха»! Нават валасные пісары і тые толькі нагамі перабіраюць, а падпіскі ня шлюць..

Аднак у клюб, хоць і левай рукой, але запісаліся такі два старые дзяды і адна чарнільная душа! — Хоць наймай членоў!

Прыходзіць беда на Солоневічоў!

А тут ешчэ каб падражніць солоневічоўскі "беларускі клюб", нейкі «беларускі музыкально-драматычны кружок» зрабіў маёўку 5 юня, з беларускімі песьнямі і лявоніхай. Солоневіч, як даведаўся, дык аж збялеў: "Выперэдзілі мяне, «прадацелі», «чыстокроўные палякі», «польскіе холопы»! (глядзі № 117 «Бѣлор. Жизни»). Каб іх трасца, што мне цяпер паказаць Меньшыкову і гр. Бобрынскому, - а дурная "беларуская" інтэлігенція, хоць і тысячы яе, але ня цэніць яна маей працы і майго слова ды ідзе на пагібель сваю за «прэдацелямі», толькі мае 2 дзяды, як мур стаяць за мяне. Пацешалі ешчэ мяне пара літоўскіх «зуброў»-націоналістоў; прыйшлі і кажуць: «Мы націоналісты, вы націоналісты ды ешчэ як бы і начальство, - Ну дык абыймемся!» Толькі, бачыце, прасілі яны нічога не казаць літоўцам да пары, бо вядома "літвіны, як ліны": «хоць мы і сіваватые — кажуць яны — але мы самые маладые зубры (праф. Філевіч нас толькі што аблізаў)».

А па нашаму была-б беда, каб у "Національным Саюзе" быў рэвізор, як сэнатар Нэйгарт зразумеў-бы ён, што пустую справу завялі у Вільні ды дарма выкідаюць грошы...

А. Ў.