Агні (1930)/Гарадок/Панорамы лясоў і балот

⁂ (На вуліцах — мароз і маладзік) ⁂ (Панорамы лясоў і балот)
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
⁂ (Мой махнаты Дунай б‘е хвастом ля парога)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панарамы лясоў і балот…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Панорамы лясоў і балот,
Краявіды імшыстых нізін…
І на Захад, на Поўнач, на Ўсход —
Я ды край мой — адзін на адзін.

Будзь здароў!..
Пакахай і пястуй
У абдымках ліпнёвых начэй…
Чуеш сэрца ўстрывожаны стук,
Бачыш палкасьць гарачых вачэй…

Я прышоў ад каменных будоў,
Ад асфальтавых сьцежак і троп,
Я прынёс табе шчырасьць-любоў
І ў напевах — жалезны настрой.

Я прышоў на прасторы палос
Палюбіць і сказаць, што я сын
Родных сэрцу лясоў і балот,
Краявідаў імшыстых нізін.

Ліпень 1929
м. Самацеевічы