Рэдакцыйнае Агні
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
У сьветлую далеч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Агні (Таўбін, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АГНІ

І дні ідуць… Ідуць наперад.
І дні бягуць — бягуць у даль.
Шляхі жыцьця свайго памерым,
Прагонім з сэрца горкі жаль.
Ня нам спыняцца у сумненьні
На крыжаваньні дзьвюх пуцін…
Хай перашкоды і сустрэнем —
Да перамогі шлях адзін…
І пойдзем мы па той дарозе
Да сонца яснага ў паход…
Рук не апусьцім у зьнямозе,
Калі каменьне на шляхох.
Зайздросьціць вораг у бясьсільлі —
Мінулыя ня верне дні!..
Агонь паўстаньня распалілі
Мы на абломках старыны:
Гарыць агонь, гарыць — ня гасьне,
А сэрцы б‘юць ў адзін парыў:
„Мы ўладары людзкога шчасьця,
Мы новай долі ўладары!
Самкнем шчыльней свае атрады,
Згуртуем гартам моц колён, —
І забурліць, запеніць радасьць
У гімнах новых сьветлых дзён!

Студзень 1927.