БУДАВАНЬНЕ
… Мінулі дні…
Даўно пагас
Агонь суровага змаганьня…
Інакшыя цяпер у нас
І радасьці,
І хваляваньні.
Інакшы вір…
Ня той запал,
Але і тут — той самый імпэт, —
Пасьля разьвеяных навал
Мы ня спусьцілі долу вымпел.
Нам не забыць
Нядаўні спрыт,
Нядарма сёньня
Ў новым стане
Над намі бурштынам гарыць
Чырвоны вымпел
Будаваньня.
За годам год…
Сьцішаў паход…
Пасьля гадоў акрутных, золкіх
Было здабыткам — пераход
Нязначнай вёскі на пасёлкі.
Было прыемна прачытаць
Ў газэце,
Між пытэтных хронік,
Што там вось высушана гаць,
А там — сьвідруе трактар гоні. Другія людзі… іншы час
Цяпер прышоў на нашы нівы, —
Асілкам устае колгас
І вырастаюць колектывы.
І часта, часта — зноў і зноў
Чытаеш, поўную прастору
Лясных абшараў і палёў,
Корэспондэнцыю селькора.
Так кожны крок —
Стомільны крок.
Так кожны дзень
Прыносіць усьміх…
Блукацца ў вышуках дарог
Ніхто нас болей ня прымусіць!..
|