Агульназемскі прывілей вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Казіміравіча 1506 года

Агульназемскі прывілей вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Казіміравіча 1506 года
Прывілей
Аўтар: Вялікае Княства Літоўскае
7 сьнежня 1522 году
Крыніца: pravo.by

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Агульназемскі прывілей вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Казіміравіча 1506 года

Privilegium terrestre Magni Ducatus Uthuaniae confirma-tionis iurium per Sigismundum. magnum ducem, datum

07.12.1506 г.

У імя святой і непадзельнай Троіцы, амінь.

На вечную памяць аб справе.

Тое, што ўхвалена ўладай вяльможных князёў, варта каб было замацована ў пісаных граматах і падтрымана сведчаннем вартых веры людзей.

Таму мы, Жыгімонт, з Божай ласкі, вялікі князь Літоўскі, Жамойцкі, гаспадар і спадкаемец (дзедзіч) зямель Русі і г.д. падаем да ведама ўсім, каму належыць, цяперашнім і будучым, аб тым, як абмяркоўвалі і з якім настроем шчырасці і з якой згодай бездакорнай сумленнасці ўшанавалі і аблюбілі як духоўныя пралаты, таксама свецкія князі, бароны, нобілі, рыцары, вельможы, дарадцы (паны-рада) і іншыя падданыя і жыхары земляў нашага Вялікага Княства Літоўскага і, нарэшце, пасля смерці блажэннай (добрай) памяці найяснейшага князя і гаспадара Аляксандра, караля Польскага, вялікага князя Літоўскага, нашага роднага брата і дарагога папярэдніка, нас, як сапраўднага наступіла (спадкаемца) і гаспадара, згодна жаданням і волі прынялі, пад кіраўніцтвам найстарэйшага, абралі і ўзвялі на трон[1] дзедаўскі, бацькоўскі (айцоўскі) і братні жаданнем духоўных пралатаў і свецкіх дарадцаў (паноў-рады) і насельнікаў Вялікага княства нашага Літоўскага, у якім славутым княстве мы нарадзіліся.

Пасля гэтага тыя-ж пралаты, дарадцы (паны-рада), насельнікі і падданыя нашы, быўшыя пры шчаслівым узвышэнні нашым, прасілі нас, каб зацвердзіць правы, вольнасці і прывілеі, якія даны і зацверджаны нашымі папярэднікамі вялікімі князямі Літвы. І мы згадзіліся ратыфікаваць і адобрыць ніжэйпісаныя артыкулы, змест якіх наступны:

  1. Па(-)першае абяцаем, што мы не паменшым у годнасці пралатаў, князёў, паноў-рады нашых Вялікага Княства Літвы, Жамойці, Русі і іншых, баронаў, нобіляў літоўскіх і рускіх у іх пасадах і саноўніцтвах (дыгнітацыях), але будзем пасоўваць іх уперад і ўзвышаць пры найменшай зручнасці, паводле заслуг.
  2. Усе правы, вольнасці, прывілеі і граматы, лацінскія і рускія, і палёгкі (імунітэты) Вялікага Княства Літоўскага царкоўныя і свецкія: царквам катэдральным, саборным, манастырскім, парафіяльным і ўсякім святым і пабожным месцам вялікага княства, пралатам, князям, баронам, нобілям, гарадам, мяшчанам, жыхарам і наогул асобам усякага стану і становішча праз боскіх папярэднікаў нашых каралёў, вялікіх князёў і ўсіх гаспадароў і наступнікаў (спадкаемцаў) Вялікага Княства Літвы, асабліва-ж праз караля Уладзіслава інакш Ягайлу, нашага дзеда, Вітаўта, Жыгімонта, караля Казіміра, бацьку нашага, і брата нашага караля Аляксандра справядліва дазволеныя і законна дараваныя, а таксама на добры нерухомыя, спадчыны, якія яны мелі ва ўладанні да гэтага часу і маюць фактычна і цяпер і перад усімі галоўны (генеральны) земскі прывілей князя Аляксандра, выда(дзе)ны ім пры ўзвядзенні на вялікае княства, мы захоўваем, абараняем і будзем мець на ўвазе ва ўсіх іх артыкулах і пунктах.
  3. Княскіх добраў гэтага-ж вялікага княства мы не будзем раздрабляць, а несправядліва адчужаныя, незаконна адцягнутыя і аднятыя падлізваннем мы звернем уласнікам і будзем імкнуцца звярнуць.
  4. Калі пан Бог даруе нам шчасце дасягнуць дамінімума каралеўства Польскага і іншых зямель, з таго часу нашу дамінію Вялікага Княства Літоўскага і добры паноў-рады ні ў чым не паменшым, але цалкам захаваем ад усякага парушэння законаў, беспадстаўнасці і абцяжарвання, як зрабіў наш бацька ў час свайго шчаслівага гаспадарання (панавання).
  5. Калі хто-небудзь з нашых падданых у названых землях Вялікага Княства Літоўскага не меў бы на свае нерухомыя спадчынныя добры граматы ці зацверджання, аднак падмацуе гэта дастатковым сведчаннем вартых веры людзей, што спакойна ўладаў гэтымі добрамі ў часы вялікіх князёў літоўскіх — Вітаўта, ці Жыгімонта, або боскага Казіміра бацькі нашага ён сам або яго законныя бацькі ці пасрэднікі, то будзе заставацца пры іх датуль, пакуль атрымае на іх пэўныя граматы ці цвёрдасці (умацаванні).
  6. Калі хто-небудзь агаворам абвінаваціць каго-небудзь на ганьбу (знявагу годнасці, бясслаўе), ці пазбаўленне галавы, але не дасведчыць гэтага, то павінен пацярпець у адплату адпаведную кару.
  7. Мы не інакш будзем тлумачыць і дапасоўваць статуты і зацверджаныя і ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя і абвешчаныя і тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады Рэчы Паспалітай (рэспублікі) нашай, як пасля грунтоўнага разважання і з ведама, нарады і згоды паноў рады нашых Вялікага Княства Літоўскага.
  8. Мы, Жыгімонт вялікі князь, ласкава даем згоду і лічым за каштоўнае, каб адкрыць да нас доступ законных петыцый названых пралатаў і дарадцаў (паноў-рады) абоега стану і нашых падданых, а менавіта для тых, якія сваей дзейнасцю і працай былі вернымі змагарамі за нас і іх шчырасць і сталасць укампенсаваць нашай падзякай.

Таму з пэўнай нашай свядомасці, злучанай з дастатковым разважаннем, мы прыхільнай душой і па добрай волі гэтым самым пралатам, баронам, саноўнікам (дыгнітарыям), рыцарам, вяльможам, нобілям, мяшчанам і грамадствам і іншым падданым і насельнікам зямель нашага Вялікага Княства Літоўскага, якога-б там становішча яны ні былі, зацвярджаем усе іх правы і прывілеі, царкоўныя і свецкія, якія ад блажэннай памяці каралёў і вялікіх князёў і ад бацькі нашага Казіміра і брата нашага Аляксандра, папярэднікаў нашых, на ўсякія добры і вольнасці, якія паводле росшукаў яны мелі і маюць з усякімі датамі, пісаныя літарамі, лацінскімі і рускімі, наданыя пры іх жыцці, змяшчаючыя ў сабе вольнасці справядлівыя, дазволеныя і законна выданыя. Наданыя, або якія дагэтуль існуюць, мы застаўляем (пакідаем) у сіле як-бы ў гэтай нашай грамаце слова ў слова былі ўключаны. І вышэй паданыя артыкулы, якія на наша княскае слова і пад цялеснай прысягай на стаячым прад намі святым Божым Евангеліі, мы абяцалі трымаць і захоўваць і гэтым абяцаннем і падмацоўваем ва ўсіх іх пунктах, пазіцыях, раздзелах, кандыцыях і артыкулах, у сілу ласкі, добрасці і шчодрасці нашай мы зацвердзілі, адобрылі і ўмацавалі і цяпер зацвярджаем, адабраем і ўмацоўваем гэтым пісаным прывілеем і ўхваляем, што яны маюць сілу вечнай моцнасці праз гэта.

У пасведчанне вышэй адзначанага падвешана да гэтага наша пячатка (In cuius rei testimonium sigillum nostrum praesentibus est subappensum).

Адбывалася і дано ў Горадні ў панядзелак, напярэдадні зачацця блажэннай дзевы Марыі, 1506 года (Actum et datum in Grodno, feria secunda in vigilia Conceptionis beatissimae (Beatae) Virginis Mariae, anno Domini millesimo quingentesimo sexto (1506).

Прысутныя: Пачэсны айцец і вяльможныя высакародныя нобілі (Praesenttibus ibidem reuerendo patre et magnificis, generosis ac nobilibus):

Альберт Біскуп Віленскі,

Мікалай Мікалаевіч Радзівілавіч — ваявода Трокскі,

князь Аляксандр Юр’евіч (Гальшанскі, — Polski sfownik biograficzny (далей — PSB), IX. 586-587; Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku. Spisy. Pod redakcja Antoniego Gqsiorowskiego. Tom XI. Urzednicy centralni i dygnitarze WKL XIV-XVIII wieku Spisy Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba Kornik, 1994, s210, далей — Urzednicy…), — кашталян Віленскі,

Ян (Юр’евіч) Забярэзінскі (Urzednicy… s 252), найвышшы (земскі) маршалак Вялікага Княства Літоўскага,

Станіслаў Янавіч (Кежгайла) — кашталян Трокскі і староста зямлі Жамойцкай (PSB. XII, 446-447; Urzednicy… s 214), (і г. д.),

Іван Львовіч, князь Глінскі, ваявода Кіеўскі, (PSB, VIII, 62, Urzednicy., s 210),

Станіслаў Янавіч Забярэзінскі, дзяржаўца на Мерэчы, (маршалак гаспадарскі, (Urzednicy…, s 86, 252),

Альберт Нарбутовіч — дзяржўца на Ясвойні (i)

Юры (Іванавіч) Ільініч — наш маршалак (Urzednicy…, s.86,211), і іншыя вельмі многія нашы дарадцы (паны-рада), годныя і верныя любезныя сведкі вышэй адзначанага (…fidelibus dilectis, testibus circa praemissa)

Пісана рукой пачцівага Мікалая Жукава, пробашча (прэпазіта) Серадскага і каноніка Віленскага, нашага сакратара, які ад нас прысутнічаў на сойме (…qui praesentia a nobis habuit in commissis).

Літоўская Метрыка. VIII. арк. [152 адв. (135 адв. -137) - 154]:

Тэкст прывілея складзены на латыні. Асноўныя публікацыі:

1. Acta Tomiciana / Collegit S.Gorski. Poznań, 1852. T.I (Appendix). S. 364—367;

2. Codex Diplomatic us Poloniae, Studio et opera. Leonis Rzyszczewski et Antonii Muczkowski. Varsaviae, 1847. T. I. S. 364—367;

3. Scarbiec diplomatow. Zetorał i w trzesci opisał Ignacy DanHowicz. Wilno, 1862. Т.Н. S. 273—274;

4. Zbiorpraw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudziez rozprawy sejmowe о tychze prawach od roku 1544 do roku 1563/ [Wydal T. Dziaryriski], Poznan, 1841. S. 95—99;

5. Zbior pamietnikow do dziejow polskich. Wydai Wlodzimien Stanistaw hr., de Broel-Plater. Warszawa, 1858. T. I. S. 35—40;

6. Любавский М.К. Очеркъ исторіи Литовско-Русскаго государства до Люблинской уніи включительно. М., 1910. С.312-314. (Изд.2-е.М.,1915. С.334—336).

7. Литовская Метрика. Книга Записей, 8 арк. [152 аде. (135 аде. -137) — 154]: Вильнюс, 1995. С.178—180.

Цытуецца з некаторымі выпраўленнямі ў адпаведнасці з тэкстам перакладу прывілея на беларускую мову, надрукаваным у выданні: Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т.1. (IX—XVIII ст.) / Склад.: В.К. Шчарбакоў, К.І. Кернажыцкі, Д.І. Даўгяла. Т.1. Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936. С.227-229. Ліст вялікага князя Жыгімонта.

Крыніцы

правіць
  1. Адзначаецца факт абрання Жыгімонта вялікім князем Літоўскім 20.10.1506 г.
 

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.