Адзін другога мы пытаем (Шаўчэнка/Клімковіч)
Адзін другога мы пытаем Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Арыгінальная назва: Один у другого питаєм Пераклад: Міхась Клімковіч Крыніца: Кабзар - с. 157 |
Адзін другога мы пытаем,
Нашто нас маці прывяла?
Ці для дабра, ці то для зла?
Нашто жывём? Чаго жадаем?
І не дазнаўшыся ўміраем,
Якая-б справа ні была...
Што я пакіну, божа мілы,
На суд патомкаў на зямлі?
Хай тыя-б дзеці не раслі,
Цябе, святога, не гнявілі,
Якіх ў няволі нарадзілі
Бацькі, і ў стыд цябе ўвялі.
1847
Орская крэпасць