Наддзьвіньне (1926)/Адказ

Вершы Адказ
Верш
Аўтар: Сымон Хурсік
1926 год
Выйдзем, выйдзем на пакосы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С. ХУРСІК.

Адказ.

Так было калісьці — вецер захліпаўся
І вілася цемра у таемны вір…
Над краінай роднай вораг пацяшаўся.
Размывала думкі, як вадою жвір.

Так было калісьці, калі край палілі.
Й палівалі кроўю маладняцкі ўсход.
Раніцою яснай, грамадой шумлівай
Мы зьбіралі к зорам агнявы паход…

Так было калісьці… У дарозе цёмнай,
Калі кожны ў бойцы надрываўся з нас,
Палахлівым стогнам, палахлівым чорным,
Нас спаткала здрада ў нечаканы час…

Разыйшліся моўчкі па пуцінах розных,
Разыйшліся моўчкі, як пасьля хаўтур…
«Маладняк» ня кіне цаліны, барознаў
«Маладняк» збудуе свой вялікі мур!

Ну, няхай там плача вецер на разорах,
Ну, няхай праклёны яны шлюць нам ўсьлед…
Нас вітаюць зьзяньнем карагоды зораў,
Нас вітае раньня пераліўны сьвет.

8 кастр. 1926 г, Валынцы