Адкрыты ліст Уладзіслава Казлоўскага ў рэдакцыю газэты «Праўда»

Адкрыты ліст Уладзіслава Казлоўскага ў рэдакцыю газэты «Праўда»
Ліст
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
28 траўня 1931 году
Крыніца: Газэта «Праўда» (Вільня), 30 мая 1931, № 1, б. 8

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пісьмо у рэдакцыю

Паважаны Пане Рэдактар, не адмоўце зьмясьціць у вашай аднаднёўцы наступнае: „Беларускі Звон“ № 12, у артыкуле, „Паўлюкоўшчына,“ напісаў сьмешна—наіўны сказ датычна маіх адносінаў да Кс. А. Станкевіча, уважаючы мяне за Хадэка. Гэтым заяўляю, што я да Б. Х. Д. не належу і сказ датычны мяне і маіх адносінаў да кс. А. Станкевіча ёсьць наіўнай фантазыяй. Падаючы такую вестку ў „Бел. Звон“ і яго фактычныя рэдактары хочуць унясьці дэзорыентацыю ў нашым грамадзянстве,

Думаю, што папярэдняя практыка гэтае газэты дала аж за шмат падставаў, каб да ўсялякіх сэнсацыйных вестак, падаваных Луцкевічам і К-о адносіцца з пэўнай рэзэрвай.

Вільня 28 V 1931 г.

У. Казлоўскі