Адкуль Гомель
Адкуль Гомель Паданне Аўтар: народ Крыніца: http://fb5.online/b/612214/read#t86 |
Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску.
Каб плыты і баркі, што плылі па рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў:
— Го! Мель! Го! Мель!
Вось і пайшло — Гомель.