Мужыцкая доля (Цётка): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (размовы | уклад)
др Gleb Leo перанёс старонку Мужыцкая доля у Мужыцкая доля (Цётка)
Gleb Leo (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: Адменена
Радок 1:
{{загаловак
{{header
| назва = Мужыцкая доля
| title = Гаданьне
| nobyаўтар = Аўтар:Цётка
| sectionсекцыя = Верш
| author = Алаіза Пашкевіч (Цётка)
| папярэдні =
| section = Верш
| previousнаступны =
| nextгод = 1903 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
| крыніца = http://rv-blr.com/vershu/view/58923
| год = 1903
}}
 
* [[Пес’ни (1904)/Мужыцкая доля|Мужыцкая доля]] // {{Fine|[[Пес’ни (1904)|Пес’ни]]. [Лёндан]: Синодальная типографія, 1904}}
<poem>
Цяжка жыць, трудзіцца,
Калі няма долі,
Жыта не радзіцца
На мужыцкім полі.
 
З капы умалоту
Ня болей асьміны,
І еш за работу
Чорны хлеб зь мякіны.
 
Прыйдзе восень, — трэба
Заплаціць падаткі,
А тут няма хлеба
І грошы няхваткі.
 
І жыві, як знаеш,
Зь бяды выручайся,
Калі сілу маеш,
Долі дажыдайся.
 
Дзе ж ты, мая доля,
Дзе ж ты захавалась,
Безь цябе няволя
І бяда засталась.
 
На рукох мазолі,
Дзень і ноч труджуся,
Ня маючы долі,
Бедным спаць лажуся.
 
А устаўшы рана,
Вазьму касу ў рукі
І іду да пана
Касіць яго лукі.
 
І за сорак грошы
Дзень касой махаю.
Кажуць — пан харошы, —
Далібоц ня знаю!
 
Аканома знаю, —
Ды і як ня знаці,
Штодзень спатыкаю
Тут на сенажаці.
 
Штодзень слухаць трэба,
Як ён лаець брыдка.
Не пражыць бяз хлеба,
Цярпі, мой Мікітка.
 
Цярплю, сьцяўшы зубы,
І касой махаю,
Сонца сушыць губы,
З смагі паміраю.
 
А дамоў вярнуся —
Дзе ж тут аддыхаці —
І ізноў бяруся
Касу пакляпаці,
 
Каб назаўтра рана,
З гостраю касою
Сенажаць у пана
Выкасіць з расою.
 
Дзе ж ты, мая доля,
Дзе ты, адгукніся!
</poem>
 
(''1903'')
 
[[Катэгорыя:Вершы Алаізы Пашкевіч]]
[[Катэгорыя:ТворыСпісы 1903 годарэдакцый]]