Да літоўска-беларускіх адносінаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (размовы | уклад)
Новая старонка: «{{Загаловак | назва = Да літоўска-беларускіх адносінаў | аўтар = Мікалай Шкялёнак | год = 1939 год | крыніца = [https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/mab.lt/Dauniejsyja/Vilnia/Bielaruski_front_Vilnia,_1936-1939.pdf.zip/221568-1939-16.pdf Газэта «Беларускі Фронт», № 16 (50), 15 жніўня 1939 г., б. 2-3] | сэкцыя = Пуб...»
 
Gleb Leo (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 28:
Але літоўскае гледзішча ёсьць памылковым з іншых прычын. Наўперад трэба адкінуць думку аб масавай беларусізацыі літоўцаў на працягу гісторыі. Калі частка літоўцаў і зьбеларушчылася, дык, адносна, вельмі малая і то там, дзе літоўцы жылі зьмяшаныя з беларусамі. Раскопкі ведзеныя ў Дзісеншчыне, Пастаўшчыне, Вільні і Горадні даказалі ўсюды наяўнасьць славянскага (крывіцкага) насельніцтва на мясцох раскопак ад найранейшай пары гісторыі. Гэткім парадкам зьбіваецца пагляд, быццам этнографічная літоўская мяжа даўней праходзіла значна больш на поўдзень (Паставы — Маладэчна — Ваўкавыск — Слонім, да якой мяжы больш менш дахадзіла бел. насельніцтва паводле Лаўмянскага, а за якой на поўнач ляжалі або абшары заселеныя літоўцамі, або пустыя). Магчыма, што далейшыя раскопкі выявяць наяўнасьць крывічоў далей на паўночны захад ад Вільні, Горадні, Пастаўшчыны і Дзісеншчыны і зблізяць этнографічную мяжу між беларусамі і літоўцамі, існаваўшую ў мінуўшчыне, да сучаснай. Як-бы там ня было, трэба думаць, што ў некаторых мясцох уздоўж сучаснай этногр. беларуска-літоўскай мяжы ляжалі, як дапушчае Лаўмянскі, незаселеныя пушчы. З цягам часу гэтыя пушчы калянізаваліся з абодвух бакоў — літоўскага і беларускага. Паўставалі мяшаныя абшары. Ня былі яны аднак гэткімі шырокімі, як думае Лаўмянскі, бо вузкасьць іх пацьвярджаюць раскопкі. Толькі на гэтых мяшаных абшарах літоўскае насельніцтва беларушчылася, бо было слабейшым ад беларускага лічбова, ня кажучы ўжо аб нішшасьці культурнай і палітычнай. Гэткім парадкам у сьвятле навейшых навуковых дадзеных выключаецца магчымасьць беларушчаньня ў мінуўшчыне суцэльных этнографічна літоўскіх абшараў. {{Абмылка|Там|Там,}} дзе літоўцы зьбеларушчыліся, яны напэўна былі мяншынёй у параўнаньні з беларусамі. Ужо гэта выключае магчымасьць залічаньня абшараў заселеных цяпер беларусамі-каталікамі да некалішніх этнагр. літоўскіх, а самых беларусаў-кат. лічыць зьбеларушчанымі літоўцамі. Але калі прасачыць гісторыю пашырэньня ў Беларусі каталіцтва, дык і тады будзе ясным, што каталіцтва прыймалі і праваслаўныя беларусы, а ў XVII ст. нават масава. На прыкладах беларус. магнатаў і баярства гэта выступае з асаблівай яснасьцю. Й магнаты і баяры, перайшоўшыя з праваслаўя ў каталіцтва, завадзілі апошняе ў сваіх вялікіх земляўладаньнях з беларус. насельніцтвам. У канцы зусім ня выключана, а нават і пацьвярджаецца жароламі, што і ў 1387 г., калі быў каталіцкі хрост літоўцаў, мноства праваслаўных, а значыцца беларусаў, такжа перахрысьцілася ў каталіцтва. Гэткім парадкам каталіцтва пашыралася ў нас адразу ня толькі між літоўцамі, але і беларусамі. Шляхі пашырэньня каталіцтва на землях б. Вял. Княства, прычыны гэтага зьявішча і ягоны абсяг зусім не прадстаўляюцца гэтак проста, як думаюць літоўцы і таму залічваньне ўсіх {{Абмылка|беларусаў каталікоў|беларусаў-каталікоў}} да літоўцаў з паходжаньня ёсьць абсалютна безасноўным. І як ня можа апраўдаць літоўскіх прэтэнсіяў да бел. земляў першая адмена гістарычнага аргумэнту, гэтак сама ня можа іх апраўдаць і другая, толькі што разгледжаная.
 
Гэтак прадстаўляецца звялікшага літоўская аргумэнтацыя. Трэба сказаць, што літоўскую старану ўвяло ў абмылку не ў малой ступені імкненьне мерыць „літоўскасьць“ Вял. Княства сучасным сэнсам гэтага слова. А тымчасам гэтыя два паняцьці літоўскасьці (даўней і цперцяпер) зьяўляюцца проста нясумернымі. Таму меў поўную рацыю праф. Конэчны, калі прапанаваў назваць тое, што было зроблена этнографічнымі жмудзінамі і аўкштотцамі (цяперашнімі літоўцамі) ў мінуўшчыне, „летуўскім“, а не літоўскім! Толькі пры гэткім размяжаваньні гэтых тэрмінаў гісторыя „Летувы“ атрымае правільнае асьвятленьне, якое выключыць і „гістарычнае“ абасноўваньне літ. пратэнсіяў да бел. земляў і зробіць для собскага народу зразумелым яго гісторыю. Калі зірнуць вокам на эволюцыю навейшай літ. гісторыёграфіі, дык, здаецца, што яна хоць і пад прымусам, але ідзе ў гэтым кірунку.
</div>