Адной маткі ўсі мы дзеткі

*** Адной маткі ўсі мы дзеткі…
Верш
Аўтар: Шалуха
З канца 18 — пачатку 19 ст. Надрукаваў Іван Насовіч (слоўнік, літара Х). Знак ˇ азначае паніжэнне галоснага гука (у слове "пануе").

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Одной матки ўси́ мы дзѣтки,
Ўси родзи́лись отъ Адама;
Въ рабы пошли наши предки
Презъ проступокъ отца-Хама.
А тэй зъ отца насмѣявся,
Рабо́мъ вѣчнымъ за то стався:
У некрыту попавъ долю.
И мы на́ вѣкъ ўси хама́ми
Церпимъ муку и неволю,
И пануӗць ўсякъ надъ нами.
Съ ты́хъ поръ, братцы, скажу смѣло,
Усё лихо на насъ взсѣ́ло.